2008-04-23 14:09:01

Страсная Сядміца ў праваслаўных Беларусі


Страстная Cядміца ў Праваслаўнай Царкве прысвечана ўспаміну апошніх дзён зямнога жыцця Госпада Ісуса Хрыста, яго крыжовым пакутам, смерці і пахаванню. Згодна з Уставам набажэнстваў, пост заканчваецца перад Святам Увахода Госпада ў Іерусалім (Вербная Нядзеля), а тыдзень перад Пасхай мае асобны сэнс і глыбіню пачуццяў. Кожны дзень гэтага тыдня завецца святым і вялікім. У гэтыя дні не святкуюцца дні памяці святых, няма малебнаў і ўспаміну супачыўшых. У гэтыя дні Святая Царква заклікае вернікаў прыняць духоўны ўдзел ва ўсіх службах і перажыць дзень за днём падзеі апошніх падзей перад Уваскрасеннем Збаўцы. Гэтыя дні з апостальскіх часоў праводзіліся ў строгім посце, глыбокай малітве і подзвігах міласэрнасці.
Кожны дзень тыдня мае свой сэнс і сімвал, змяшчае асобны ўспамін, які мае адлюстраванне ў песнапеннях і евангельскіх чытаннях утрані і літургіі. Усе набажэнствы праводзяцца ў настроі смутку, спачування пакутам Госпада. Духавенства служыць у чорных рызах, алтары таксама аблачаюцца ў чорны колер. Толькі ў Вялікую Суботу чорны колер замяняецца на белы.
У Вялікі Панядзелак набажэнства запрашае сустрэць пачатак Страсцей Хрыстовых. У яго тэкстах успамінаецца ветхазаветны патрыярх Іосіф, якога зайздросныя браты прадалі ў Егіпет. Іосіф дае вернікам першавобраз пакутаў Ісуса Хрыста. У гэты дзень у евангельскім чытанні ўспамінаецца смакоўніца, якая мела густое лісце, але была без пладоў. Гасподзь высушыў гэтае дрэва, падаўшы перасцярогу кніжнікам і фарысеям, якія маюць знешнюю прыгажосць — паказную малітву, але не прыносяць добрых пладоў веры і міласэрнасці. Так і кожная душа, якая не прыносіць духоўных пладоў — пакаяння, веры, малітвы і міласэрнасці, падобна да высушанай смакоўніцы.
У Вялікі Аўторак успамінаецца перасцярога, дадзеная Госпадам кніжнікам і фарысеям, Яго бяседы ў Іерусалімскім Храме: аб даніне кесару, аб дзесяці дзевах, Страшным Судзе і ўваскрасенні памерлых.
У Вялікую Сераду ўспамінаецца грэшніца, якая абмыла слязамі і памазала мірам ногі Ісуса Хрыста, калі Ён быў у Віфаніі, у доме Сімона пракажонага, падрыхтаваўшы Госпада да пахавання. У гэты ж дзень Іуда праявіў сваю хцівасць і вырашыў прадаць Госпада іудзейскім старэйшынам за 30 срэбранікаў. У Вялікую Сераду на Літургіі перадасвечаных дароў апошні раз прамаўляецца малітва Яфрэма Сірына з зямнымі паклонамі, якая традыцыйна прысутнічае на ўсіх набажэнствах Вялікага посту.
У Вялікі Чацвер раніцай у Літургіі ўспамінаецца Тайная Вячэра, падчас якой Ісус Хрыстос устанавіўён мые ногі 12-ці святарам, успамінаючы глыбокае смірэнне Госпада, амыўшага ногі сваім вучням — апосталам. таямніцу Эўхарыстыі. Пасля Літургіі архіярэй служыць чын амавення ног, падчас якога
Увечары бывае набажэнства ў час якога перад Укрыжаваным Збаўцай чытаецца Страстное Евангелле — сабраныя з усіх чатырох евангельскіх кніг урыўкі, змяшчаючыя апісанне здрады, пакутаў на крыжы і смерці Ісуса Хрыста. Гэтае чытанне раздзелена багаслужэбным уставам на 12 частак.
У Вялікую Пятніцу на сярэдзіну храма выносіцца Плашчаніца — плат з выяўленнем Ісуса Хрыста, пакладзенага ў труну. Духавенства чытае канон аб укрыжаванні Госпада, плач Багародзіцы і, пасля заканчэння, вернікі, якія сабраліся ў храме, лабызаюць Плашчаніцу. У гэты дзень — строгі пост, вернікі нічога не ядзяць. Існуе традыцыя, калі людзі, якія хочуць панесці асаблівы духоўны подзвіг, нічога не ядзяць з вечара ў чацвер да самой пасхальнай літургіі.
У Вялікую Суботу Царква ўспамінае пахаванне Ісуса Хрыста. Уначы, ці раніцай, духавенства абыходзіць з Плашчаніцай храм у жалосным набажэнстве пахавання Збаўцы. Раніцай служыцца літургія, падчас якой у старажытнай Царкве адбываўся хрост людзей, чакаўшых увесь год гэтага гонару.
У гэты дзень успамінаецца сашэсце Ісуса Хрыста ў ад, Яго перамога над смерцю і збаўленне душ, якія з верай і надзеяй чакалі Яго прыйсця. У гэты дзень, па сімвалічным вобразе Царквы, усё тварэнне маўчыць. Вечар Вялікай Суботы напоўнены адчуваннем наблюжаючагася Свята Уваскрасення Хрыста. Перад поўначу пачынаецца ўрачыстае набажэнства пасхальнай паўночніцы, якое зліваецца са святочнай пасхальнай заютранню. У поўнач духавенства ўсклікае: «Хрыстос Уваскрос!» «Сапраўды Уваскрос!» — адказваюць вернікі і пачынаецца вялікае свята Пасхі Хрыстовай!
Паводле Catholic.By







All the contents on this site are copyrighted ©.