2008-04-21 08:46:01

У нядзелю 20 красавіка Бэнэдыкт 16 адведаў "Ground Zero"


Папа адведаў Блізьнячыя Вежы, каб аддаць пашану ахвярам трагэдыі з 11-га верасьня 2001-га году.
Арганізатары паломніцтва Папы ў ЗША задбалі пра тое, каб візіт Сьвяцейшага Айца ў гэтым месцы быў у прыватнай форме ды камэральны. У месцы былых вежаў цяпер знаходзіцца 80-ці мэтровы кратэр. Менавіта на самае ягонае дно прыбыў Бэнэдыкт 16 ,з кардыналам Эганам, бурмістрам і губэрнатарам Нью Ёрку ды 24-а іншымі асобамі, якія прадстаўлялі загінуўшых.
Папа ўкленчыў на некалькі хвілін ціхае малітвы. Запаліў сьвечку. Затым ужо голасна, ў “месцы неверагоднага насільля і болю” прачытаў малітву памяці, якая ўпрошвала Бога любові, спачуваньня і аздараўленьня.
Памятаў аб ахвярах ды іхніх сем”ях, таксама і аб тых, якія 11-га верасьня загінулі ў Пэнтагоне, ў Шанксвільле, ў Пэнсыльваніі. Сьвяцейшы Айцец маліўся за суцяшэньне і ўзмацненьне надзеі. Прасіў мудрасьці і адвагі для нястомных намаганьняў у карысьць міру паміж народамі ды ў чалавечых сэрцах.
Пасьля малітвы Бэнэдыкт 16 пасьвяціў месца трагэдыі, скрапляючы яго асьвячанаю вадою.








All the contents on this site are copyrighted ©.