2008-04-21 09:14:46

Сьвятая Імша на "Yankee Stadium"


Эўхарыстыя на гэтым стадыёне была завяршэньнем Апостальскага Падарожжа Папы ў ЗША. Ужо раней навежалі гэты стадыён: Папа Павал VI у 1965-м годзе ды Ян Павал ІІ ў 1979-м годзе.
Імша на “Yankee Stadium” была юбілейнаю Літургіяю. Два стагоддзі таму назад Папа Пій 7 паднёс адзіную амэрыканскую дыяцэзыю Бальтімор да рангу архідыяцэзыіі, ды ўстанавіў чатыры дыяцэзыі: ў Бостоне, Нью Ёрку, Філядэльфіі ды ў Люісвільл. Прыпомніў аб гэтым, вітаючы Папу, кардынал Эган. Ён далей сказаў: “Сьвяты Ойча, вітаем у Нью Ёрку. Твой пастырскі візіт ёсьць для нас усіх, тут сабраных, вялікім блаславенствам, за якое мы глыбока ўдзячныя”. Падзячную Сьвятую Імшу саслужылі з Папам герархі і сьвятары з усіх 195-ці амэрыканскіх дыяцэзый.
У сваім казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, Папа Бэнэдыкт 16 гаварыў аб свабодзе. Прыпомніў вялікае разьвіцьцё Каталіцкага Касьцёла ў гэтай краіне, якая так цэніць свабоду. Спаслаўся да 2-т сотавай гадавіны першай мітраполіі ЗША.
Папа падкрэсьліў, што ўсе вонкавыя структуры і праграмы Касьцёла маюць служыць яго ўнутранай еднасьці ў Хрысьце. Гэтая еднасьць абапіраецца на аўтарытэце Апосталаў і паслухмянасьці веры.
Далей Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў увагу, што католікі ЗША цешацца не толькі свабодаю практыкаваць сваю веру, але таксама поўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці. Могуць узносіць на публічны форум свае маральныя перакананьні ды супрацоўнічаць ў суродзічамі ў фармаваньні дэмакратычнага грамадзтва. Павінны разважна карыстацца свабодаю, каб будаваць поўную надзеі будучыню наступных пакаленьняў. Маюць перамагаць падзелы паміж вераю а жыцьцём, таксама палітычным жыцьцём. Як навучае Другі Ватыканскі Сабор: “ ніякая чалавечая дзейнасьць, нават у сучасных справах, не можа быць вынятаю з пад улады Бога”. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што ў Хрысьце маюць аснову нязменныя праўды. Толькі яны ў стане гарантаваць пашану годнасьці і правоў кожнага чалавека, ў гэтым таксама найбольш безабароннага, якім ёсьць дзіця ва ўлоньні маці- зазначыў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.