2008-04-20 07:19:24

Бэнэдыкт 16 ў ньюёркаўскай Духоўнай Сэмінарыі


Найважнейшым здарэньнем візіту Папы у Нью Ёрк, у суботу 19-га красавіка, было наведаньне Духоўнае Сжмінарыі ды сустрэча з моладдзю.
Калі Папа ўваходзіў да будынку Сэмінарыі Сьвятога Язэпа пачуў прывітаньне па-італьянску: “Бэнэдэтто, Бэнэдэтто”. Візіт пачаў кранаючы момант прывітаньня 50-ці асабовай групы непаўнаспраўнай моладзі, ў якой былі таксама і дзеці. Яны чакалі Папу ў Капліцы Сэмінарыі.. Да кожнага з іх Папа падыйшоў ды паблаславіў.
Апрача рэктара Сэмінарыі Сьвяцейшага Айца прывітала трох непаўнаспраўных дзяцей, ахвяроўваючы Папе абраз, які яны самі намалявалі, “каб глядзейшы на яго, памятаў пра іх”.
Накіроўваючы словы заахвочаньня да непаўнаспраўных, Бэнэдыкт 16 папрасіў малітваў за цэлы сьвет, а таксама ў намеры ягонага Пантыфікату, таму, што як з усьмешкаю зазначыў, нядаўная гадавіна народзін прыпомніла яму, што час мінае. Пакідаючы капліцу Папа надзяліў на ўсіх сваё Апостальскае Бласлвенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.