Чацьвёрты дзень Апостальскага падарожжа Бэнэдыкта 16 ў ЗША
У суботу 19-га красавіка,
а гадзіне 9-й паводле мясцовага часу (у Беларусі - 16 гадзін) Бэнэдыкт 16 прыбыў да
Каталіцкага Сабору Сьвятога Патрыка, дзе адслужыў Сьвятую Імшу для сьвятароў, законнікаў
і законніц. Базыліка была перапоўненаю. Папу прывітаў арцыбіскуп Нью Ёрку кардынал
Эган. У сваёй прамове да прысутных Папа спачатку падзякаваў за добрыя пажаданьні,
якія ён атрымаў з нагоды пачатку 4-е гадавіны Пантыфікату. “ Я цешуся, што магу саслужыць
гэтую Сьвятую Імшу з вамі. Вы былі выбраныя Госпадам ахвяраваць сваё жыцьцё шуканьню
сьвятасьці, абвяшчаньню Эвангэльля ды пабудове Касьцёла на аснове веры, надзеі і любові.
Тут, у пэрспэктыве веры, еднасьці і супрацоўніцьтва ва ўзрастаньні Касьцёла- сказаў
Папа- хацеў-бы сказаць яшчэ адно слова адносна злоўжываньняў, у прыватнасьці сэксуальных
з непаўналетнімі некаторымі сьвятармі, што спрычыніла так многа цярпеньняў. Я ўжо
раней гаварыў аб гэтым ды аб жудасных выніках для супольнасьці веруючых. Жадаю запэўніць
вас, дарагія сьвятары ды законнікі і законніцы, пра маю духоўную блізкасьць, калі
вы хочаце адказаць хрысьціянскаю надзеяю на выклікі мучаніцтва спрычыненыя гэтай
сітуацыяй, дзецям, сем”ям і ўсім людзям. Я абьядноўваюся з вамі- працягваў Папа-
молячыся, каб гэта быў час ачышчэньня для кожнага, ў Касьцёле і рэлігійнай супольнасьці.
Хай будзе гэта час выздараўленьня. Апрача таго заахвочваю вас да супрацоўніцтва з
вашымі біскупамі, якія працягваюць пасьпяхова служыць дзеля развязкі гэтае праблемы.
Хай Госпад Ісус Хрыстос- сказаў на заканчэньне Папа- дасьць Касьцёлу ЗША адноўлены
сэнс адзінтва ды рашэньняў, каб ўсе- біскупы, сьвятары, законнікі, законніцы ды сьвецкія
асобы ішлі дарогаю надзеі і ўзаемнае любові ды праўды. Пасьля гэтай Сьвятой Імшы
Папа вярнуўся ў сваю рэзыдэныю на абед з біскупамі Нью Ёркаўскай архідыяцэзыі. Яшчэ
сёньня ў праграме візыту ёсьць сустрэча з сэмінарыстамі ды з моладдзю на стадыёне,
але больш аб гэтым мы раскажам больш у нашай заўтрашняй праграме.