2008-04-17 18:37:01

Вечар 17.04.08. "Школьнае апостальства -важнейшы этап служэння Царквы." Папа сёння неаднаразова падкрэсліў вялізную ролю адукацыі ад дзяцінства да старасці як асноўную місію Царквы для ўкладу ў разуменне сэнсу і мэты жыцця чалавека і людзства. Вера і розум - праз крыж Хрыста ёсць сучасным этапам касцёльнага навучання.


RealAudioMP3 Пасля абеду Бенедыкт 16 моцна падзякваў усім працаўнікам службы бяспекі, якія старанна ахоўваюць месцы хрысціянскіх сустрэч з Рымакаталіцкім галавою. Блізка 5-й гадзіны(у Беларусі будзе поўнач) Бенедыкт 16 прыбудзе да Амерыканскага каталіцкага універсітэту ў Вашынгтоне. Сёння гэтая ВНУ мае 80 факультэтаў - ад тэалагічнага і філасофскага да медычных і фіз-матэматычных.Мае моцную аспірантуру і дактарантуру У гэтым універсітэце бываў Папа Ян Павел 2 у 1979 годзе. Дарэчы, прыгадаем, напрыканцы святой Імшы сёння раніцай Папа Бенедыкт 16 паблаславіў камень у фундамант школы "Вялікі Ян Павел 2" і алтар для гэтай школы ў штаце Вірджынія і камень у фундамент новай Капліцы "Тамаш Аквінскі" у Каліфорніі. Пасля сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі універсітэту Папа пераедзе да вашынгтонскага культурнага цэнтру імя Папы Яна Паўла 2, дзе сустрэнецца з 200мі прадстаўнікамі розных рэлігій, якія запрошаныя на сустрэчу праз адказнага за экуменічны кантакт і міжрэлігійны дыялог ад Біскупскай Канферэнцыі краіны монс. Рыхарда Скібу. Асобна Папа коратка пагутарыць з прадстаўнікамі юдэйскай грамады Амерыкі і перадасць ім сваё прывітальнае пасланне з нагоды яўрэйскай Пасхі, што распачынаецца ў суботу 19 красавіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.