2008-04-15 13:35:57

У песьняпенне у часе святой Літургіі, якую ўзначаліць Папа Бенедыкт 16 на новым стадыёне ў Нацыянальным парку Вашынгтона 17 красавіка, будзе ўдзельнічаць Пласідо Дамінго.


Вялікага спевака-ценара будуць суправаджаць некалькі хораў Вашынгтонскай дыяцэзіі. 570 спевакоў у 10 мовах выканаюць песьняпенні старажытных царкоўных аўтараў і Ангельскі твор кампазітара Цэзара Франка. Прыгадаем, што Пласідо Дамінго ў 20 стагоддзі ўвайшоў у кола 5-х найбольш выдатных спевакоў свету, атрымаў вялікую колькасць узнагарод і выпусціў больш за 100 пласцінак. 67-гадовы ценар працягвае сваю кар'еру і кожнае яго выступленне з'яўляецца сэнсацыяй. Разам з Лючано Павароці і Монсэрат Кабалье ён часта выступаў у калядных канцэртах на сцэне залі Папы Паўла 6 ў Ватыкане, дзе штосераду адбываюцца агульныя аўдыенцыі Папы Рымскага для Божага народу.







All the contents on this site are copyrighted ©.