2008-04-12 10:45:03

У часе свайго апостальскага візіту ў ЗША Бенедыкт 16 наведае сінагогу ў Нью Йорку і на спецыяльнай сустрэчы ў Вашынгтоне павіншуе юдэйскую грамаду з яўрэйскай Пасхай. У гэтым горадзе Папа адзначыць свой 81 Дзень нараджэння.


Каб адпаведна сустрэць Папу Рымскага ўсе хрысціяне Злучаных Штатаў Амерыкі вядуць годную падрыхтоўку жаданага госця. 16 красавіка, у дзень народзінаў, Папа ўзначаліць Святую Імшу на спецыяльным алтары, які ўзводзяць пад адкрытым небам з любоўю католікі. Пра гэта расказаў дырэктар прэсавай Залі Ватыкану айцец Федэріко Ласмбардзі, паясніўшы іншыя падрабязнасці для журнналістаў. У прыватнасці, аб сустрэчах з прадстаўнікамі юдэйскай грамады, якія
не былі прадугледжаны папярэдняй праграмай.
Адным з важных аспектаў прыняцця Свяцейшага Айца з'яўляецца гарантаванне бяспекі. Так, напрыклад, ў планах не можа быць праезду Бенедыкта 16-га ў папскім спецыяльным аўтамабіле для вітання з людзьмі, як гэта рабілася Папам Янам Паўлам 2-м у 1979 годзе. Пасля nàhfrnfo11 верасня 2001 года ўсё змянілася. Сустрэчы з вернікамі, прадстаўнікамі парафій, рухаў, асацыяцый будуць забяспечаныя спецыяльнай аховай.
Арцыбіскуп Пьетро Самбі, Апостальскі нунцы ў ЗША, сцвердзіў асаблівы Царкоўны памер падзеі. Гэтая пастырская паездка дасць энергію для ўмацавання веры, надзеі і любові ў Царкве Амерыкі і непасрэдна ў людзях,- зазначыў ён. Важнымі этапамі візіту стануцца і сустрэчы з прэзідэнтам Бушам ды, асабліва, прамова Папы ў ААН.







All the contents on this site are copyrighted ©.