2008-04-12 10:45:46

Прадстаўнiкi Русскай Праваслаўнай Царквы выказваюцца на конт барацьбы з педафiлiяй.


У Рускай Праваслаўнай Царкве лiчаць неэфектыўнай мерай супрацьстаўлення педафiлii хiмiчнай кастрацыяй абвiнавачаных у сэксуальных злачынствах супраць дзяцей.
“Праблема знаходзiцца не нiжей пояса, але ў галаве чалавека, яна ёсць паразай яго мозгу”, - заявiў намеснiк Аддзела сакратара знешнiх царкоўных зносiнаў Маскоўскага патрыярхата святар Рыгор Рабых.
Ён не верыць у тое, што кастрыраваны педафiл, зробiцца меньш бяспечным для грамадства. “Псiхалагiчны настрой i пасля кастрацыi будзе прыцягваць такога чалавека да задавальнення сваiх жаданняў, i, хто ведае, магчыма, мы атрымаем яшчэ большага монстра!” – зазначыў святар.
Прадстаўнiк Рускай Праваслаўнай Царквы адзначыў, што педафiлiя ёсць сур’ёзнай грамадскай праблемай i асабiстай праблемай самiх педафiлаў, таму змагацца з ёй трэба ўсiм разам, але важна абiраць эфектыўныя спосабы, да якiх нельга адносiць кастрацыю.
Гаворачы аб гэтым, а.Рыгор выказаў меркаванне, што “самым эфектыўным i самым верным спосабам барацьбы з педафiлiяй будзе забарона на любыя формы яе прапаганды ў сродках масавай iнфармацыi, асаблiва ў iнтэрнэте, а таксама прафiлактыка яе праз выхаваўчы працэс i працу святароў цi псыхолагаў з тымi людзьмi, якiя пакутуюць ад гэтай немачы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.