2008-04-11 14:27:07

Урад Беларусi адмаўляецца перагледзiць Закон аб веравызнанi.


Аляксандр Лукашэнка адмовiўся ўносiць у Канстытуцыйны суд прапанову аб пераглядзе закону “Аб свабодзе веравызнання i рэлiгiйных арганiзацыях”.
Два лiста з адмiнiстрацыi прэзiдэнта за подпiсам начальнiка ўпраўлення па працы са зваротамi грамадзянаў сп. Буко прыйшлi на iмя бiскупа Вячаслава Ганчарэнка i юрыста Сяргея Луканiна.
Тэксты лiстоў аднолькавыя. Яны ўтрымлiваюць адказ на просьбу 50 тысяч грамадзянаў Беларусi да кiраўнiка краiны ўнесцi ў Канстытуцыйны суд прапанову даць заключэнне аб адпаведнасцi Закону РБ “Аб свабодзе сумлення i рэлiгiйных арганiзацыях” Канстытуцыi i мiжнародным прававым актам, ратыфiкаваным Беларуссю.
У лiсце ўказана, што ў рэлiгiйных арганiзацыях, якiя паважаюць законадаўства, не ўзнiкае нiякiх праблемаў у галiне рэалiзацыi сваёй дзейнасцi. У сувязi з гэтым “сцверджанне аб масавых парушэннях права на свабоду сумлення лiчыцца безпадстаўным”.
“Пад час збора подпiсаўбылi апытаныя каля 100.000 грамадзянаў Беларусi, i болей за 50.000 падпiсалi зварот, у якiм указваецца неабходнасць змянiць законадаўства ў сувязi з сiстэматычным парушэннем праў вернiкаў. З атрыманых намi лiстоў выяўляецца, што праблема, актуальная для многiх грамадзян Беларусi, здаецца ўладам… неiснуючай”, - каментаваў адказ адмiнiстрацыi прэзiдэнта Сяргей Луканiн.
Адзначаецца, што гэта ўжо шосты адказ з вышэйшых ворганаў улады на калектыўны зварот грамадзянаў разпачаць працэс унясення зменаў у рэлiгiйнае законадаўства Беларусi.







All the contents on this site are copyrighted ©.