2008-04-11 14:31:30

69-я гадавіна сьвятарскага пасьвячэньня кардынала Казіміра Свёнтка


Старэйшы іерарх Беларусі кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, 8 красавіка адзначыў 69-ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння. У гэты дзень у пінскім катэдральным касцёле а 18-й гадзіне ён цэлебраваў святую Імшу.
Cярод віншаванняў, якія былі складзены кардыналу, найбольш трапна выразіла настрой прысутных у катэдральным касцёле наступнае: хоць гэта і не юбілейная дата, але значнасць асобы кардынала Казіміра не дазваляе яе прамінуць.
«Ці гэта не Божы провід?» — такой была галоўная думка казання кардынала Свёнтка, які сваім верным і мужным сведчаннем Хрысту і Яго Евангеллю ў цяжкія гады пераследу Каталіцкага Касцёла ва Усходняй Еўропе заслужыў тытул Сведкі веры.
Кардынал распавёў пра выпрабаванні свайго жыцця, калі яму даводзілася — і нават не аднойчы — станавіцца перад абліччам смерці: у турэмным зняволенні, падчас Другой сусветнай вайны, у лагеры за палярным кругам. Напрыканцы кардынал Казімір Свёнтэк распавёў пра сваё вызваленне з лагера.
Даючы яму свабоду, у яго спыталі: «Як Вы здолелі выжыць пасля ўсяго, што з Вамі здарылася?» «Гэта зрабіў Бог», — адказаў верны Хрысту святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.