2008-04-10 13:47:22

Напярэдаднi свайго падарожжа ў ЗША Свяцейшы Айцец звярнуўся да жыхароў ЗША з пасланнем.


Перад сваiм падарожжам у ЗША Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° звярнуўся да грамадзянаў Паўночнай Амерыкi.
“Дарагiя браты i сёстры ЗША! Блаславенства i мiр нашага Айца i Пана Езуса Хрыста няхай будзе з усiмi вамi! Праз некалькi дзён я накiруюся ў апостальскую пiлiгрымку ў вашу краiну. Перад сваiм падарожжам я жадаю сардэчна прывiтаць вас i запрасiць да малiтвы. Як вы ведаеце, я наведаю толькi два горада: Вашынгтон i Нью-Йорк, але я жадаю духоўна абняць усiх католiкаў, якiя жывуць у ЗША. У той жа час я вельмi жадаю каб мой прыезд быў прыняты вамi як братэрскае падарожжа ў кожную царкоўную суполку i як сведчанне сяброўства з усiмi вернiкамi, а таксама з усiмi мужчынамi i жанчынамi добрай волi. Уваскрослы Хрыстус даручыў апосталам i Царкве Сваё Эвангелле любовi i мiру, тым самым даручаючы яго ўсiм народам.
У гэты момант я адчуваю неабходнасць падзякаваць тых, што ўжо даўно працуюць як у царкоўнай, так i ў цывiльнай галiнах для падрыхтоўкi майго падарожжа. “Мае думкi, зазначыў Папа, - накiраваны перад усiм да вас, што з малiтвай рыхтуеце мне дарогу, значыць у самы верны спосаб! Дарагiя сябры, я ўпэўнены, i вера вучыць нас гэтаму, без лучнасцi з Богам нашы чалавечыя iнiцыятывы не будуць значыць нiчога. Бог збаўляе нас, свет i гiсторыю i менавiта Ён ёсць Пастырам свайго народу, i я еду да вас, каб прынесцi слова жыцця.
Разам з вамi i з вашымi бiскупамi, я абраў тэмай для майго падарожжа простыя, але вельмi важныя словы: “Езус Хрыстус – наша надзея”. Натхнёны маiмi шаноўнымi папярэднiкамi, Паўлам VI° i Янам Паўлам II°, я ўпершыню прыеду ў якасцi Папы ў ЗША. Я жадаю прынесцi вам гэту вялiкую праўду: Езус Хрыстус ёсць вялiкай надзеяй, якая iснуе памiж мужчынамi i жанчынамi, што размаўляюць на розных мовах, належаць да розных расаў, культураў i сацыяльных умоў. “Так, - зазначыў Папа, - Хрыстос ёсць адлюстраваннем Бога Якi з’явiўся сярод нас. Дзякуючы Яму наша жыццё набывае поўню i такiм чынам мы ўсе разам атрымлiваем магчымасць стварыць сямью асобаў i народаў, якiя жывуць у братэрстве, як гэта загадаў Бог-Айцец. Я добра ведаю, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - што ў вашай краiне гэта эвангельскае пасланне ўжо добра ўкаранёнае! Я прыеду да вас, каб падзялiць гэта пасланне з вамi пад час Богаслужбаў i спатканняў. Я прынясу гэта пасланне хрысцiянскай надзеi таксама на паседжанне ассамблеi ААН, дзе будуць прадстаўлены народы свету.
Сучасны свет цяпер мае патрэбу ў надзеi болей чым калiсцi: надзеi ў мiры, у справядлiвасцi, у свабодзе, але гэта надзея не можа быць рэалiзаваная без падпарадкавання Божаму закону, якi Хрыстус перадаў нам праз прыказанне любiць адзiн iншага. Рабiце iншым тое, чаго жадаеце каб яны рабiлi вам. Не рабiце нiчога з таго, што не жадаеце, каб яны зрабiлi вам. Гэта “залатое правiла” знаходзiцца ў Бiблii i яно тычыцца ўсiх, нават i тых, што не вераць. Гэта правiла напiсана на чалавечым сумленнi, што дасць нам магчымасць прыняць як канструктыўную, так i пазiтыўную разнiцу ў асяроддзi ўсяго чалавецтва”.
У далейшай частцы свайго лiста да амерыканцаў Папа зазначыў, што накiроўвае сардэчнае прывiтанне гiшпанамоўным католiкам i запэўнiвае iх у сваёй духоўнай блiзкасцi, асаблiва да моладзi, да хворых, да людзей сталага ўзросту i да тых, што маюць праблемы цi адчуваюць сябе стомленнымi. Свяцейшы Айцец выказаў гарачае жаданне спаткацца з жыхарамi Паўночнай Амерыкi, заклiкаючы iх малiцца за вынiкi яго апостальскага падарожжа i верыць у Уваскрослага Хрыста.
“Дарагiя браты i сёстры, сябры, што жывуць у ЗША, я вельмi жадаю наведаць вас! Ведайце, - зазначыў у сваiм лiсце Бенедыкт XVI°, - што нягледзячы на тое, што маё падарожжа будзе кароткiм i абмежаваным у наведваннi месцаў, маё сэрца будзе блiзкiм да ўсiх, асаблiва да хворых, маленькiх, пакiнутых. Дзякую яшчэ раз за вашу духоўную падтрымку ў гэтым падарожжы. Абдымаю вас з цяплынёй i заклiкаю на вас матчыну апеку Найсвяцейшай Панны Марыi! Няхай Панна Марыя суправаджае i баронiць вас. Блаславiць вас Бог! Няхай Бог блаславiць вас усiх!”, - такiм чынам Папа скончыў свой зварот да жыхароў ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.