2008-04-10 12:20:32

У Беларусі ствараецца Праваслаўная Радыёстанцыя. Як паведаміў журналістам настаяцель храма Ўсіх Святых і Бязвінна Забітых у Айчыне
протаіярэй Фёдар Поўный, ідзе этап удакладнення праграмнага праекта.


Мітрапаліт Філарэт звярнуўся з прапановай да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, бо па дзяржаўных і прыватных тэле- і радыёканалах Беларусі перадачы на рэлігійныя тэмы выходзяць у нязручны час. Дык галава рэспублікі на сустрэчы з членамі Сынода БПЦ у пачатку году сцвердзіў, што лічыць магчымым стварэнне ў беларусі праваслашнай радыёстанцыі. З вырашэннем праблем тэхнічнага і кадравага забеспячэння праваслаўная радыёстанцыя пачне вяшчанне.







All the contents on this site are copyrighted ©.