2008-04-08 13:54:17

У Iраку помняць аб мiратворчай дзейнасцi Яна Паўла II°.


- “Гэта быў геральд мiру, якi нiколi нi спыняўся выступаць супраць вайны. Ён зрабiў усё магчымае каб пазбегнуць канфлiктаў на ўсёй планеце, але асаблiва прыпамiнаю яго намаганнi каб не дапусцiць вайну ў Iраку, Iране, у Персiдскiм залiве, высiлкi, якiя i сёння застаюцца актуальнымi”, - гэтыя словы аб Яне Паўле II° належаць монс. Шлеману Вардунi, дапаможнаму бiскупу Багдада. Прыпамiнаючы Папу Вайтылу праз тры года пасля яго смерцi, iракскi бiскуп зазначыў, што сёняшняя сiтуацыя ў яго краiне ёсць вынiкам таго, што ў свой час “нiхто не пажадаў выслухаць словы Свяцейшага Айца, якi казаў, што вайна прыводзiць толькi да зла i не вырашае нiякiх праблем. Каб зразумець тое, што ён хацеў сказаць, сёння хопiць прайсцiся па зруйнаваных вулiцах Кiркука, Багдада, Массула”. “Я прыпамiнаю, - працягнуў сваю думку бiскуп Вардунi, - калi Ян Павел II° накiраваў сюды, у Iрак, свайго прадстаўнiка – кардынала Рожэ Этчегарая, якому было даручана паспрабаваць не дапусцiць вайну. Усе iракцы яшчэ i цяпер памятаюць высiлкi Свяцейшага Айца, у якога яны просяць заступнiцтва i ўстанаўлення мiру”.
У тым, што тычыцца выкрадання i смерцi монс. Раххо, арцыбiскупа г. Массул, бiскуп Вардунi зазначыў, што на сёняшнi момант “няма нiякiх навiнаў аб правядзеннi следства, нiхто не кажа нiчога ў той час як хрысцiяне правiнцыi Массул арганiзуюць дэманстрацыi з патрабаваннем устанаўлення справядлiвасцi. Хто сёння можа гарантаваць справядлiвасць у Iраку? Магчыма каалiцыйнае войска цi ўрад? Нiхто нiчога не робiць для нас!”, - сказаў дапаможны бiскуп Багдада.







All the contents on this site are copyrighted ©.