2008-04-08 13:14:21

На 92 годзе жыцця адыйшоў да Госпада шчыры беларус, старэйшы па хіратаніі клірык Рускай Праваслаўнай Царквы, прафэсар-пратасвітар, доктар багаслоўя, удзельнік 2-га Ватыканскага Сабору, член папячыцельскага савета Свята-Філарэтаўскага Інстытута айцец Віталь Баравой .


RealAudioMP3 Віталь Баравой нарадзіўся у 1916 годзе.Рукапаложаны ў прасвітары ў 1944, прыняў удзел у адраджэнні Мінскай духоўнай семінарыі; у Санкт-Пецербургу, у духоўнай Акадэміі працягваў справу царкоўнага гісторыка Болатава. Шмат гадоў быў прадстаўніком РПЦ ў Сусветнай Радзе Цэркваў. "Царква павінна быць моцнаю не ўладай, але вераю і Божаю ласкаю" - заўсёды казаў ён.-"Жыве Беларусь!" - усклікаў яе сын да апогшняга моманту свайго земскага жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.