2008-04-07 16:48:29

Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы.


483 Шчыльная сувязь памiж развiццём самых бедных краiнаў, дэмаграфiчных зменаў i належным выкарыстаннем нвакольнага асяроддзя не можа служыць нагодай дзеля палiтычных i эканамiчных рашэнняў, якiя не адпавядаюць годнасцi чалавечай асобы. На Поўначы планеты назiраецца “панiжэнне ўзроўня нараджаемасцi з-за чаго ствараецца насельнiцтва, нават не здольнае бiялагiчна аднавiцца”, тады як на Поўднi сiтуацыя iншая. Калi верна, што нераўнамернае распаўджванне насельнiцтва i асягальных рэсурсаў стварае перашкоды для развiцця i належнага выкарыстання навакольнага асяроддзя, трэба прызнаць, што дэмаграфiчны ўзрост у поўнай меры спалучаецца з цэласным i салiдарным развiццём: “Усе мы згодны з тым, што дэмаграфiчная палiтыка – толькi частка стратэгii глабальнага развiцця. Такiм чынам, ва ўсiх дэбатах аб дэмаграфiчнай палiтыцы неабходна браць пад увагу сучаснае i будучае развiццё нацый i рэгiёнаў. У тоў жа час немагчыма не браць пад увагу сапраўдны сэнс слова “развiццё”. Усялякае развiццё, годнае называцца такiм, павiнна быць поўным, значыць звёрнутым на сапраўднае дабро кожнага чалавека i ўсяго чалавецтва”.
484 Прынцып агульнага назначэння дабра можа быць ужыты, натуральна, як i да вады, якая ўжо ў Святым Пiсьме сымвалiзуе ачышчэнне (пар. Пс. 51 /50/, 4; Ян 13, 8), i не толькiачышчэнне, але i жыццё (пар. Ян 3, 5; Гал. 3, 27): “Вада, як дар Божы – жыццёва важны элемент, неабходны для выжывання, таму ўсе маюць на яе права”. Выкарыстанне вады i арганiзацыя злучаных з гэтым паслугаў павiнны быць накiраваны на задавальненне патрэбаў усiх людзей, асаблiва тых, што жывуць у галечы. Абмежаванасць карыстання вадой да пiцця шкодзiць дабрабыту вялiкай колькасцi людзей i часта робiцца нагодай да хваробаў, пакутаў, канфлiктаў, галечы i нават смерцi. Дзеля годнага вырашэння гэтага пытання “яго трэба паставiць такiм чынам, каб усталяваць маральныя крытэрыi, што базуюцца менавiта на вартасцi жыцця i на павазе да праў i годнасцi ўсiх людзей”.
485 Да вады, па сутнасцi самой яе натуры, нельга ставiцца проста як да iншых гандлёвых рэчаў; выкарыстоўваць яе трэба рацыянальна i салiдарна. Традыцыйна яе распаўсюджванне ўваходзiць у абавязак дзяржаўных устаноў, бо ваду заўсёды ўспрыймалi як агульнае дабро. Падобны падыход трэба захоўваць i ў тым выпадку, калi распаўсюджванне вады даручана прыватным асобам. Права на ваду, як i ўсе правы чалавека, заснавана на чалавечай годнасцi, а не на чыста колькасных адзнаках: ваду нельга разглядаць толькi як эканамiчнае дабро. Без вады жыццё знаходзiцца пад пагрозай. Такiм чынам, права на ваду ёсць агульным i належыць усiм.
г) Новыя стылi жыцця
486 Сур’ёзныя экалагiчныя праблемы патрабуюць сапраўды змянiць вобраз думання, што вядзе да засваення новага ладу жыцця, “пры якiм iмкненне да сапраўднага, прыгожага, добрага i зносiны з iншымi людзьмi дзеля супольнага ўзросту акрэслiвае свой выбар у галiне выкарыстання, накаплення i ўкладу капiталаў”. Падобныя стылi жыцця павiнны быць ахоплены духам цвярозасцi, памяркоўнасцi, самадысцыплiны на асабiстам i сацыяльным узроўнях. Неабходна адмовiцца ад логiкi ўжывання i развiваць такiя формы сельскагаспадарчай i прамысловай вытворчасцi, якiя паважаюць парадак стварэння i забяспечваюць першасныя патрэбы ўсiх людзей. Падобны падыход, якi падтрымлiваецца адноўленым зразуменнем узаемнай залежнасцi, што злучае людзей усёй зямлi, вядзе да пазбаўлення многiх экалагiчных катастрофаў i гарантуе нам магчымасць даць сваячасовы адказ, калi такая катастрофа закране народы i землi. Не трэба разглядаць экалагiчнае пытанне толькi ў жахлiвай перспектыве дэградацыi навакольнага асяроддзя; перад усiм, гэта пытанне павiнна зрабiцца крынiцай моцнай матывацыi для развiцця сапраўднай салiдарнасцi на сусветным узроўнi.
487 Чалавек у адносiнах да стварэння павiнен кiравацца духам падзякi i ўдзячнасцi, бо свет адсылае нас да Таямнiцы Бога, Якi яго стварыў i падтрымлiвае. Адмовiць удзел у гэтым Бога – значыць абяднiць свет, пазбавiўшы глыбiннага значэння. I наадварот, нанова адкрыўшы натуру ў яе вымярэннi стварэння, мы можам усталяваць з ёй зносiны, асягнуць яе багатае i сiмвалiчнае значэнне i пазнаць такiм чынам таямнiцу, якая адкрывае чалавеку шлях да Бога, Творцы неба i зямлi. Свет падаецца чалавеку як сведчанне Бога, як абшара, дзе разчыняецца Яго творчая i адкупляючая моц.







All the contents on this site are copyrighted ©.