2008-04-05 11:36:21

На Фiлiпiнах пройдзе штогадовае спатканне фоколараў.


Прадстаўнiкi каталiцкага руху фоколараў збяруцца на сваё штогадовае спатканне з 18 да 20 красавiка на фiлiпiнскiм востраве Мiнданао. Пад час сустрэчы, што пройдзе пад назвай “Марыяполiс 2008”, яе ўдзельнiкi ўшануюць асобу заснавальнiцы руху фоколяраў Кьяры Любiч, якая нядаўна памерла.
Мерчедiта Фуэллас, каардынатар жаночага капiтула фоколараў г. Давао, буйнешага цэнтра вострава Мiнданао, зазначыла, што асаблiвая ўвага ўдзельнiцамi спаткання будзе нададзена менавiта дзейнасцi Кьяры Любiч на карысць руху фоколараў i Царквы. Мерчедiта Фуэллас падкрэслiла: “Любiч была сапраўды жанчынай гераiчнай веры. Мы, фоколяры, маем шмат нагод для таго, каб быць удзячнымi Богу за дары, якiя Ён даў нам праз асобу нашай заснавальнiцы”.
У гэтым годзе спатканне пройдзе пад дэвiзам “Любоў будуе дом”. Гэтыя словы належаць заснавальнiцы руху. “Мы вырашылi ўзяць за дэвiз гэтыя словы, - сказала спадарыня Фуэллас, - каб такiм чынам прыпомнiць навучанне нашай заснавальнiцы”. Удзельнiцы сустрэчы “Марыяполiс 2008” засведчаць прысутнасць Езуса праз узаемную i трывалую мiласэрнасць. Па задуме арганiзатараў спаткання, яно павiнна паказаць як трэба жыць ва ўласным асяроддзi дзеля таго, каб зрабiць свой уклад у iснаванне аб’яднанага свету. Духоўная спадчына Кьяры Любiч дае членам руху фоколяраў жаданне i натхненне жыць нягледзячы на шматлiкiя праблемы сучаснага жыцця. “Мы натхняемся, - завершыла сваю прамову спадарыня Фуэллас, - тым фактам, што фоколары бачаць свет як адну сямью ў агульнасцi яе разнастайнасцяў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.