2008-04-03 13:04:23

У Рыме пройдзе канфярэнцыя, прысвячаная праблемам зносiнаў з мусульманамi.


Нацыянальная iтальянская ўстанова да спраў катэхiзацыi (аддзел экуменiзма i дыялога) Бiскупскай канфярэнцыi Iталii запланавала правесцi 4 красавiка навуковы семiнар. У семiнары, якi пройдзе ў iтальянскай сталiцы, прыймуць удзел прадстаўнiкi розных дыяцэзiй краiны. Пад час спаткання будуць абмяркоўвацца праблемы, злучаныя з iснаваннем у Iталii мусульманскiх суполак, а таксама некаторыя пытаннi звязаныя з перспектывамi пастырскай дзейнасцi. “Праблема зносiнаў з iсламам не з’яўляецца абстрактнай, якая павiнна быць разгледжана ў навуковым плане, - зазначыў бiскуп Вiнчэнцо Палья, старшыня камiсii Iтальянскай бiскупскай канфярэнцыi да спраў экуменiзма i дыялога, - але яна тычыцца вывучэння рэчаiснасцi iснавання прыхiльнiкаў iсламу ў нашай краiне, у розных рэгiёнах i дыяцэзiях з мэтай падрыхтаваць адказных асобаў для падтрымкi гэтых зносiнаў”.
Iснуе шмат канкрэтных праблемаў: ад змешаных шлюбаў, у сувязi з чым Iтальянская бiскупская канфярэнцыя некалькi гадоў таму прыняла адпаведны дакумент, да актыўнага спрыяння мiрнаму супольнаму iснаванню. Мэтай сустрэчы ёсць таксама актывiзаваць адносiны, заснаваныя на ўзаемнай павазе i карэктнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.