2008-04-02 13:38:52

НАШЫ ГОСЦІ. З Казані ў Рым прыбыў гісторык і публіцыст Дзмітрый
Хафізаў. Ён быў сведкам і актыўным удзельнікам вялікай падзеі: перадачы іконы Казанскае Божае Маці на радзіму Папам Янам Паўлам 2.


RealAudioMP3 Польскі Папа марыў сам прывесці ікону, ля якой маліўся ва ўласных пакоях Апостальскага Палацу напрацягу 10 гадоў, у Расію. Але, пачуўшы набліжэнне адыходу да Жыцця Вечнага, перадаў абраз Патрыярху Маскоўскаму і Ўсяе Русі Алексію 2 праз праваслаўную дэлегацыю. А Патрыярх прывёз цудадзейную святыню з Масквы на месца яе здабыцця - у Казань. Пра поспехі і праблемы аднаўлення храмаў і падвор'я на зямлі 1-га ў Еўропе З'яўлення найсвятой Дзевы Марыі дзяўчынцы Матроне ў Казані ў 16 стагоддзі, пра захаванне праз стагоддзі святога месца выняцця іконы Казанскае Божае Маці і расказвае нам - і вам, паважаныя беларускія слухачы, -спадар Дзмітры Хафізаў. .







All the contents on this site are copyrighted ©.