У ноч з Вялiкай пятнiцы на Вялiкую суботу група хулiганаў здзейснiла напад на пабудаваны
ў мiнулым годзе касцёл Блаславёнай Мацi Тэрэзы Калькутскай, якi знаходзiцца ў кыргызстанскiм
горадзе Джалал-Абад. Яны пабiлi каменнямi вокна, парвалi аб’явы, якiя былi павешаны
з вонку касцёла. Нягледзячы на акт вандалiзма, на наступны дзень у касцёле была
адслужана ўрачыстая пасхальная Святая iмша, першая за час iснавання храма. Пад час
iмшы была ахрышчана адна жанчына-немка, продкi якой некалi былi сасланы ў Джалал-Абад
у сталiнскiя часы. Два гады таму Свецейшы Айцец Бенедыкт XVI° узняў Каталiцкую
Царкву ў Кыргызстане да ўзроўня Апостальскай адмiнiстратуры. Цяпер католiкаў краiны
ўзначальвае бiскуп Мiкалай Месмер, якi быў хiратанiсаны адначасова са стварэннем згаданай
Апостальскай адмiнiстратуры.