Прапануем вашай увазе чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.
483 Шчыльная сувязь памiж развiццём самых бедных краiнаў, дэмаграфiчных зменаў
i належным выкарыстаннем нвакольнага асяроддзя не можа служыць нагодай дзеля палiтычных
i эканамiчных рашэнняў, якiя не адпавядаюць годнасцi чалавечай асобы. На Поўначы
планеты назiраецца “панiжэнне ўзроўня нараджаемасцi з-за чаго ствараецца насельнiцтва,
нават не здольнае бiялагiчна аднавiцца”, тады як на Поўднi сiтуацыя iншая. Калi верна,
што нераўнамернае распаўджванне насельнiцтва i асягальных рэсурсаў стварае перашкоды
для развiцця i належнага выкарыстання навакольнага асяроддзя, трэба прызнаць, што
дэмаграфiчны ўзрост у поўнай меры спалучаецца з цэласным i салiдарным развiццём: “Усе
мы згодны з тым, што дэмаграфiчная палiтыка – толькi частка стратэгii глабальнага
развiцця. Такiм чынам, ва ўсiх дэбатах аб дэмаграфiчнай палiтыцы неабходна браць пад
увагу сучаснае i будучае развiццё нацый i рэгiёнаў. У тоў жа час немагчыма не браць
пад увагу сапраўдны сэнс слова “развiццё”. Усялякае развiццё, годнае называцца такiм,
павiнна быць поўным, значыць звёрнутым на сапраўднае дабро кожнага чалавека i ўсяго
чалавецтва”. 484 Прынцып агульнага назначэння дабра можа быць ужыты, натуральна,
як i да вады, якая ўжо ў Святым Пiсьме сымвалiзуе ачышчэнне (пар. Пс. 51 /50/,
4; Ян 13, 8), i не толькiачышчэнне, алеi жыццё (пар. Ян 3,
5; Гал. 3, 27): “Вада, як дар Божы – жыццёва важны элемент, неабходны для выжывання,
таму ўсе маюць на яе права”. Выкарыстанне вады i арганiзацыя злучаных з гэтым паслугаў
павiнны быць накiраваны на задавальненне патрэбаў усiх людзей, асаблiва тых, што жывуць
у галечы. Абмежаванасць карыстання вадой да пiцця шкодзiць дабрабыту вялiкай колькасцi
людзей i часта робiцца нагодай да хваробаў, пакутаў, канфлiктаў, галечы i нават смерцi.
Дзеля годнага вырашэння гэтага пытання “яго трэба паставiць такiм чынам, каб усталяваць
маральныя крытэрыi, што базуюцца менавiта на вартасцi жыцця i на павазе да праў i
годнасцi ўсiх людзей”. 485 Да вады, па сутнасцi самой яе натуры, нельга ставiцца
проста як да iншых гандлёвых рэчаў; выкарыстоўваць яе трэба рацыянальна i салiдарна.
Традыцыйна яе распаўсюджванне ўваходзiць у абавязак дзяржаўных устаноў, бо ваду
заўсёды ўспрыймалi як агульнае дабро. Падобны падыход трэба захоўваць i ў тым выпадку,
калi распаўсюджванне вады даручана прыватным асобам. Права на ваду, як i ўсе правы
чалавека, заснавана на чалавечай годнасцi, а не на чыста колькасных адзнаках: ваду
нельга разглядаць толькi як эканамiчнае дабро. Без вады жыццё знаходзiцца пад пагрозай.
Такiм чынам, права на ваду ёсць агульным i належыць усiм. г) Новыя стылi жыцця 486
Сур’ёзныя экалагiчныя праблемы патрабуюць сапраўды змянiць вобраз думання, што
вядзе да засваення новага ладу жыцця, “пры якiм iмкненне да сапраўднага, прыгожага,
добрага i зносiны з iншымi людзьмi дзеля супольнага ўзросту акрэслiвае свой выбар
у галiне выкарыстання, накаплення i ўкладу капiталаў”. Падобныя стылi жыцця павiнны
быць ахоплены духам цвярозасцi, памяркоўнасцi, самадысцыплiны на асабiстам i сацыяльным
узроўнях. Неабходна адмовiцца ад логiкi ўжывання i развiваць такiя формы сельскагаспадарчай
i прамысловай вытворчасцi, якiя паважаюць парадак стварэння i забяспечваюць першасныя
патрэбы ўсiх людзей. Падобны падыход, якi падтрымлiваецца адноўленым зразуменнем узаемнай
залежнасцi, што злучае людзей усёй зямлi, вядзе да пазбаўлення многiх экалагiчных
катастрофаў i гарантуе нам магчымасць даць сваячасовы адказ, калi такая катастрофа
закране народы i землi. Не трэба разглядаць экалагiчнае пытанне толькi ў жахлiвай
перспектыве дэградацыi навакольнага асяроддзя; перад усiм, гэта пытанне павiнна зрабiцца
крынiцай моцнай матывацыi для развiцця сапраўднай салiдарнасцi на сусветным узроўнi. 487
Чалавек у адносiнах да стварэння павiнен кiравацца духам падзякi i ўдзячнасцi,
бо свет адсылае нас да Таямнiцы Бога, Якi яго стварыў i падтрымлiвае. Адмовiць
удзел у гэтым Бога – значыць абяднiць свет, пазбавiўшы глыбiннага значэння. I наадварот,
нанова адкрыўшы натуру ў яе вымярэннi стварэння, мы можам усталяваць з ёй зносiны,
асягнуць яе багатае i сiмвалiчнае значэнне i пазнаць такiм чынам таямнiцу, якая адкрывае
чалавеку шлях да Бога, Творцы неба i зямлi. Свет падаецца чалавеку як сведчанне
Бога, як абшара, дзе разчыняецца Яго творчая i адкупляючая моц.