2008-03-31 12:59:20

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 30-га сакавіка



А паўдні гэтага дня Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі да яго летняй рэўыдэнцыі ў КастэльГандольфо, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Сьвяцейшы Айцец сказаў, што з волі Папы Яна Паўла ІІ нядзеля пасьля Вялікадня, званая “Белаю Нядзеляю” ёсьць таксама называная “Нядзеляю Божае Міласэрнасьці”. Устанаўленьне гэтага сьвята зыйшлося з кананізацыяю законніцы Фаўстыны Кавальскай, што адбылося ў 2000 годзе. “Усё, што Касьцёл гаворыць і робіць, абьяўляе міласэрнасьць, якою Бог абдароўвае чалавека- сказаў Сьвяцейшы Айцец.
Падобным чынам як сястра Фаўстына так і Ян Павал ІІ стаў Апосталам Божае Міласэрнасьці. У дні яго сьмерці, 2-га красавіка 2005-га году, была ўшаноўваная менавіта вігілія другой вялікоднай нядзелі. Многія заўважылі гэтае асаблівае зыходжаньне, якое спалучала ў сабе марыйны памер ( была гэта першая субота месяца) ды Божую Міласэрнасьбці”- падкрэсьліў Папа
RealAudioMP3
Сапраўды, яго доўгі і разнародны Пантыфікат знаходзіць тут сваё галоўнае аднясеньне. Уся яго місія ажыцьцяўляная ў служэньні праўдзе аб Богу і чалавеку ды міру на сьвеце, знаходзіць сваой сінтэзіс ў гэтым пасланьні, якое ён сам сказаў ў Кракаве-Лагеўніках, у 2002-м годзе з нагоды высьвячэньня Вялікага Санктуарыя Божае Міласэрнасьці сказаўшы: апрача Божае Міласэрнасьці няма для людзей ніякае іншае крыніцы надзеі. Ягонае пасланьне- як і законніцы Фаўстыны- пераносіць нас да Хрыстовага Аблічча, якое зьяўляецца найбольшым абьяўленьнем Божае Міласэрнасьці. Пастаянна ўглядацца ў гэтае Аблічыча- вось спадчына, якую Ён нам пакінуў ды якую мы з радасьцю прызнаем за нашую.
На заканчэньне сваёй прамовы да вернікаў Бэнэдыкт 16 прыпомніў аб арганізаваным ў гэтым тыдні ў Рыме Першым Сусьветным Кангрэсе Божае Міласэрнасьці. Пачне яго Сьвятая Імша, якую, 2-га красавіка, адслужыць ён на Плошчы Сьвятога Пятра ў трэцюю гадавіну сьмерці Папы Яна Паўла ІІ. Затым Сьвяцейшы Айцец даручыў Марыі як сам Кангрэс так і справу міру на сьвеце. “Ох, каб Божая Міласэрнасьць зьдзейсьніла тое, што немагчымае пры дапамозе толькі чалавечых сіл. Хай ў чалавечых сэрцах пашырыцца адвага дыялогу і прымірэньня”- маліўся Папа ў нядзелю 30-га сакавіка.
2-га красавіка, ў трэцюю гадавіну сьмерці Яна Паўла ІІ, апрача Сьвятой Імшы, ёсьць таксама планаванае ў Ватыкане вячэрняе чуваньне моладзі. Ружанцовай Малітве ў Ватыканскіх Гротах будзе старшынстваваць кардынал Руіні, вікарый Сьвяцейшага Айцца для рымскае дыяцэзыі. Прадбачана таксама слова для кардынала Станіслава Дзівіша. Верныя прысутныя ў Рыме змогуць уключыцца ў малітву на Плошчы Сьвятога Пятра. Пачатак малітвы а гадзіне 21-й рымскага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.