2008-03-28 11:24:57

Папа Бэнэдыкт 16 адведае Рымскі Санктуарый Мучанікаў нашых часоў


Чарговы Касьцёл Вечнага Гораду адведае Папа ў будучым месяцы красавіку. Будзе гэта Базыліка Сьвятога Барталамея, што знаходзіцца на Востраве Тыбэр, непадалёк Ватыкану. Ад 2002-га году там знаходзіцца Санктуарый Мучанікаў нашых часоў, які стварыў Папа Ян Павал ІІ. Даручыў гэты Санктуарый рымскай Супольнасьці Сьвятога Эджыдыя, якая сёлета ўшаноўвае 40-а годдзе свайго ўзьнікненьня. У сувязі з гэтаю гадавінаю Бэнэдыкт 16 адведае востраў на рацэ Тыбэр у панядзелак 7-га красавіка а гадзіне 17.30 рымскага часу.
Супольнасьць Сьвятога Эджыдыя ўзьнікла ў 1968-м годзе. На сёньняшні дзень прысутная ў больш за 70-т краін сьвету. Лік членаў перавышае 50-т тысяч. Мэтаю Супольнасьці ёсьць малітва і служэньне ўбогім, дзейнасьць ў карысьць міру і прымірэньня ды ў карысьць экумэнічнага і міжрэлігійнага дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.