2008-03-28 11:38:24

З вясны па восень 2008 году Папская Рада "Справядлівасць і мір" правядзе шэраг міжнародных канферэнцый і семінараў, накіраваных на большае распаўсюджанне сацыяльнай дактрыны каталіцкае Царквы ў грамадствах сучаснасці. Прэзідэнт Рады кард. Ренато Марціно мае намер прыняць удзел ва ўсіх.


Прычым, не толькі тых, што адбудуцца ў Ватыкане і Італіі, але мяркуе прыбыць у Тайланд,Румынію, Бразілію, шэраг заходнееўрапейскіх краін. Адна з важнейшых канферэнцый пройдзе праз 2 тыдні ў Ватыкане на тэму "раззбраенне, развіццё і мір: перспектывы інтэгральнага раззбраення". Асаблівая ўвага ў ходзе працаў будзе нададзеная этычна-палітычным пытанням, эканоміцы і юрыдычнай забяспечанасці справядлівых урэгуляванняў на ўзроўні міжнародных арганізацый, уключаючы па-заўрадавыя і рэлігійныя. Летам таксама ў Ватыкане пройдзе ўплывовы сход з шырокім удзелам адказных асоб і арганізацый на тэму "Палітыка як форма міласэрднасці, так моцна запатрабаваная грамадствамі". Будзе прадстаўлена хрысціянскае бачанне палітыкі са скарыстаннем справядлівага фінансавання ў абстаноўцы супрацоўніцтва; гаворка пойдзе аб правах і абавязках сучаснага чалавека ў галіне абароны жыцця і сям'і, аб біятэхналогіях. У жніўні пройдзе 3 кантынентальны Кангрэс, гэтым разам у Танзаніі, бо прысвечаны Афрыцы. Прыгадаем, 2 папярэднія былі прысвечаныя Амерыцы - ў Мехіка і летась Азіі - у Тайландзе.
Напрыканцы верасня ў Рыме Рада зарганізуе семінар па налогаабкладанні з розглядам як нацыянальных, так і міжнародных прыкладаў і прапаноў. Таксама восенню Рада "Справядлівасць і мір (Юстыцыя ет пакс)" прыме ў сябе ўдзельнікаў сусветнага семінара, каб паразважаць над адносінамі свецкіх да сацыяльнага навучання Касцёла і яго ажыццяўлення. Запрашаюцца дзеячы, ад якіх гэта залежыць.







All the contents on this site are copyrighted ©.