24 красавіка, сёлета, рэліквіі айца Пія - "Падрэ Піо", стыгматыка-францысканца, будуць
адкрытыя для вернікаў. Ужо 300 000 чалавек запісаліся ў ліст для наведання санктуарыя
з яго гробам на месцы служэння гэтага чалавека, уведзенага у сан святых Папам Янам
Паўлам 2, у горадзе ў італьянскай Апуліі Сан Джованні Ротондо.
Уплывовая свецкая італьянская газета "Ла Стампа" кажа пра "бум" пілігрымак да санктуарыя.
У сваім рэпартажы газета папярэджвае, што тыя, хто не запісаліся, рызыкуюць не патрапіць
у горад ці стаяць у аўтамабільных пробках, а потым доўгіх чэргах гадзінамі, ды й
магчыма так і не здолеюць падысці на малітву да рэліквіі. Крыпта будзе адчыненая з
7 раніцы да 19 вечара цэлы тыдзень. Айцы-капуцыны, якія вядуць рэгістрацыю й упарадкоўваюць
плыні пілігрымаў, мяркуюць, што за гадзіну ля гробу будзе праходзіць і маліцца каля
400 чалавек.