2008-03-27 13:28:16

У Літве працягваецца Тыдзень Боскае міласэрднасці. Кардынал Аўдріс Юзас Бачкіс запрашае ўсіх суграмадзян прыняць у ім пасільны ўдзел.


Не толькі для католікаў адчыненыя дзверы ўсіх касцёлаў для ўкладу ў даванне Міласэрднасці. І, натуральна, плёны акцыі будуць накіраваныя патрабуючым без аніякага падзелу на веруючых і няверуючых. У сваім прынагодным інтэрв'ю літоўскаму Радыё кардынал сказаў:"Міласэрднасць пачынаецца ў сэрцы чалавека. Яна можа перамяніць зло на дабро. Нам трэба аб'ядноўвацца ў клопаце не толькі аб сваіх правах і дабрабыце, але навучацца ласкавасці да іншых." Ад Вострай Брамы - мейца з'яўлення цудатворнага абраза Міласэрднага Езуса - прайшла працэсія Святла, якая адкрыла мерапрыемствы Тыдня.







All the contents on this site are copyrighted ©.