2008-03-27 12:11:35

Сьвятая Зямля: рэкордны наплыў пілігрымаў


У гэтым годзе на ўрачыстасьці Вялікага Тыдня і Уваскрасеньня Гасподняга прыбыла з цэлага сьвету да Земскае Бацькаўшчыны Хрыста рэкордная лічба пілігрымаў- сказаў айцец Піццабальля. Настаяцель Францішканаў Сьвятой Зямлі падкрэсьліў, што было іх больш за 150-т тысяч, больш чым у Вялікім Юбілеі 2000 году. Шматлікая прысутнасьць паломнікаў ёсьць вялікаю падтрымкаю для хрысьціян, якія жывуць на Сьвятой Зямлі- падкрэсьліў айцец Піццабальля. Невялічкая група католікаў гэбрэйскага паходжаньня сьвяткавала Сьвяты Вялікадня ў Кіруат Еарым.
Знакам жувучасьці Каталіцкага Касьцёла на Сьвятой Зямлі быў хрост ў часе Пасхальнае Вігіліі ( чаканьня Уваскрасеньня Хрыста) шасьці дарослых вернікаў з Расеі- сказаў для прэсавага агенцтва Азія Нюс Настаяцель Францішканаў Сьвятой Зямлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.