2008-03-27 13:28:42

147 дарослых прынялі Таямніцу Хросту ў Пнам Пені на Пасху 2008 года. Ахрысцілі жыхароў Камбоджы айцы місіянары, бо пасля рэвалюцыі "чырвоных кхмераў" 1980 году ў краіне не засталося жывым анікога са святароў, манахаў і манашак. Перад нашым Тысячагоддзем у Камбоджы пачала адраджацца Царква.


Новаахрышчаныя рыхтаваліся да Хросту напрацягу трохгадовага катэхуменату. Такі перыяд, на думку айцоў, дапамагае ўтрываць у выбары, добра азнаёміцца з праўдамі веры і ўмацаваць сваю сувязь з Богам. Для многіх рашэнне прыняць хрысціянства прывяло да канфліктаў, нават разрыву з сям'ёй і сябрамі, да пазбаўлення спадчыны, варожасці з боку знаёмых і суседзяў. Зараз да каталіцкай Царквы Камбоджы належыць 19 тысяч чалавек з 12-мільённага насельніцтва краіны Таямніцу Хросту новыя катэхумены прынялі з рук апостальскага вікарыя Пном Пеня біскупа Эміля Дэ-томба. Ён заклікаў хрысціянаў Камбоджы да адвагі ў сведчанні сваёй веры ў Ісуса Хрыста.







All the contents on this site are copyrighted ©.