2008-03-26 13:43:34

У Беларусi арыштавалi вытворцаў порнафiльмаў.


Менск, - Праваахоўныя ворганы Беларусi арыштавалi вытворцаў гомасэксуальных порнафiльмаў з удзелам непаўнагадовых.
Мяркуецца, што гэта справа набудзе памеры падобныя на раскрытую два гады таму ў Менску справу па дзеянню сецiва, што распаўсюджвала матэрыялы дзiцячай парнаграфii.
Ужо арыштаваны пяць арганiзатараў порнабiзнэса, трое з якiх – грамадзяне Расii. Затрыманне праводзiлi супрацоўнiкi Упраўлення па наркакантролю i супрацьдзеянню гандлю людзьмi МУС Беларусi.
Паведамляецца, што “усе затрыманыя маюць нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю”. Для сваёй дзейнасцi злачынцы здымалi ў арэнду даволi дарагiя кватэры ў беларускай сталiцы. Удзельнiкамi парнаграфiчных фiльмаў былi падлеткi i юнакi ва ўзросце ад 16 да 21 гадоў.
Супрацоўнiкi МУС лiчаць, што лiк уцягнутых у злачыннае кола маладых хлопцаў можа асягаць некалькi сотняў. Асобы 50 з iх ужо выяўлены.







All the contents on this site are copyrighted ©.