2008-03-26 13:11:31

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 26-га сакавіка


Бэнэдыкт 16 адпачывае ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў КастэльГандрльфо, блізка Рыму, дык адкуль прыбыў, каб сустрэцца з вернікамі і паломнікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, на агульнай аўдыенцыі.
. Была гэта дзьвенаццатая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. У сераду, ў Актаве Вялікае Ночы, Сьвяцейшы Айцец узьняў ў сваёй катахэзе роздумы над вынятковым характарам гэтага літургічнага пэрыяду, ў якім успамінаем і нанава перажываем Таямніцу Уваскрасеньня Ісуса Хрыста. Папа зьвярнуў увагу на істотнае значэньне гэтага гістарычнага факту для нашае веры
RealAudioMP3 Бо ж толькі Уваскрасеньне даказвае, што Хрыстос сапраўды ёсьць Божым Сынам. Самая сьмерць на Крыжы, хаця ёсьць знакам любові да канца, не зьяўляецца дастатковым аргумантам, таму што ў гісторыі было многа тых, якія панесьлі мучаніцкую сьмерць у імя ўзьнёслых ідэалаў.
За тое, як чытаем у Апостальскіх Дзеяньнях- сказаў далей Папа ў сёньняшняй катахэзе—Бог зрабіў даверлівым Хрыста для ўсіх цераз уваскрасеньне Яго з мёртвых. Затым Бэнэдыкт 16 паклікаў вернікаў, каб пастаянна аднаўлялі сваю сувязь з Хрыстом, Які памёр і ўваскрос дзеля нас. Яго Пасха ёсьць нашаю Пасхаю- сказаў на заканчэньне Сьвяцейшы Айцец- таму, што Уваскрослы Хрыстос дае нам упэўненасьць нашага ўваскрасеньня. Без гэтае ўпэўненасьці- як піша Сьвяты Павал- дарэмнаю ёсьць нашая вера.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.
Пасьля аўдыенцыі Папа вярнуўся ў КастэльГандольфо, дзе ў Нядзелю Божае Міласэрнасьці, 30-га сакавіка, сустрэнецца з вернікамі на паўднёвай малітве вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба”. Гэтага самага дня, пад вечар, вернецца ў Ватыкан.
За тое ў сераду 2-га красавіка, на месца агульнае аўдыенцыі, ёсьць прадбачана Сьвятая Імша ў трэцюю гадавіну сьмерці Яна Паўла ІІ. Пачатак Літургіі, якая будзе адпраўлена на Плошчы Сьвятога Пятра, а гадзіне 10.30 рымскага часу.








All the contents on this site are copyrighted ©.