2008-03-25 11:56:49

Беларуская суполка Рыму ўшанавала 90-а годдзе абвяшчэньня БНР


25-га сакавіка 1918-га году, ў Менску была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Акт 25-га Сакавіка меў вялікае значэньне. Абвяшчэньне БНР паскорыла працэс стварэньня БССР а таксама стала фундамантам для разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху ў 20-м стагоддзі.
З нагоды 90-а годдзя БНР, Дня Волі, маленькая суполка беларусаў Вечнага Гораду ў Капліцы Ватыканскага Радыё, адслужыла Сьвятую Імшу і малебен за Беларускі Народ, якім старшынстваў айцец Клод Робінэ, кіраўнік Беларускае Праграмы Ватыканскага Радыё.
Сьвяткаваньні закончыліся супольным пачастункам, на якім прысутнічалі, апрача беларусаў, таксама прадстаўнікі іншых народаў, што працуюць у нашым Радыё.
Жыве Беларусь








All the contents on this site are copyrighted ©.