2008-03-24 12:13:59

Афіцыйны інтэрнет-сайт рыхтуецца да выхаду ў арцыдыяцэзіі Божае Маці Масквы. Таксама завершваецца абноўленая рэдакцыя дыяцэзальнай газеты як штомесячніка. Пра гэта паведаміў кіраўнік арцыдыяцэзіі, арцыбіскуп Паоло Пецці (прыгадаем, італьянскі святар замясціў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча).


У часе пастырскай нарады былі разгледжаны шматлікія пытанні інфармацыйнай палітыкі каталіцкай дыяцэзіі сталіцы Расійскай Федэрацыі.У памешканні дыяцэзальнай курыі пад старшынствам арц. Паоло Пецці напярэдадні Вялікадня сабралася духавенства і манахі Дэканату цэнтральнага пастырскага рэгіёну. Правячы арцыбіскуп паведаміў таксама аб стварэнні першага афіцыйнага інфармацыйнага білютэню для дасылкі кожнаму ксяндзу дыяцэзіі. Толькі вышэйназваныя выданні, - падкрэсліў Яго Экселенцыя Пецці, - стаюцца крыніцай афіцыйнай інфармацыі арцыдыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.