2008-03-20 13:52:09

Уплывовая ў хрысціянскім ды нават наогул у культурна-грамадскім свеце Захаду газета Таварыства Ісусавага "Цывілізацыя каталікоў ( La Civiltà Cattolica)" апублікавала матэрыялы па выніках канферэнцыі, на якой абмяркоўваліся праблемы езуіцкага ордэну ў святле яго 35 Кангрэгацыі..


Прынагоднае інтэрв'ю з айцом Федэріка Ламбардзі прысвечана сучасным выклікам і парадам, як быць вернымі на "ускрайках" у адпаведнасці з асаблівым абавязкаа езуітаў поўнага падпарадкавання Папу Рымскаму. Кіраўнік прэсцэнтра Ватыкану і Генеральны дырэктар телерадыёвяшчання Святога Пасадусцвярджае, што езуіты ва ўсіх герархічных і геаграфічных прасторах вельмі ўважліва вывучылі ліст Бенедыкта 16, звернутага да іх, а таксама зварот з нагоды Кангрэгацыі. Асаблівае ўраджанне асабістага далучэння мела таксама аўдыенцыя , якую Папа даў дэлегатам сходу таварыства Езуса." Гэта дазволіла пацвердзіць асабіста нашу поўную паслухмянасць Папу і гатоўнасць да службы Царкве не толькі як найбольш эфектыўна, але й якнайбольш афектыўна (эмацыянальна)". Айцец Ламбардзі такім чынам абвергнуў абвінавачанні некаторых царкоўных і па-зацаркоўных дзеячаў у тым, што езуіты не любяць сваю каталіцкую Царкву.
Прыгадаем, што нядаўна генералам Ордэна стаўся гішпанкі езуіт Адольфо Нікалас.







All the contents on this site are copyrighted ©.