2008-03-20 13:02:16

Дзейнасьць Сьвяцейшага Айца ў Вялікім Тыдні. Вялікі Чацьвер.


Як у нас гаворыцца, Страсны Чацьвер: ў Катэдральных Каталіцкіх Храмах адбываецца асаблівая Сьвятая Імша на ўспамін устанаўленьня сакраманту сьвятарства. Літургія носіць вельмі ўрачысты характар. Згодна са звычаям католікаў у часе Сьвятой Імшы сьвятар блаславіць алей хворых, алей катэхумэнаў і асьвячае алей-хрызмы. Увесь год гэтыя сьвятыя алеі будуць выкарыстоўвацца ва ўсіх Касьцёлах пры ўдзяленьні сакраманту хросту, сьвятарсікх пасьвячэньняў, для намашчэньня хворых.
На знак лучнасьці паміж Пастырам Унівэрсальнае Царквы і ягонымі субратамі, якія вядуць душпастырскую працу ў розных дыяцэзыях сьвету, раніцай ў чацьвер 20-га сакавіка ў галоўнай Базыліцы Сьвятога Пятра ў Рыме, прайшла спэцыяльная Сьвятая Імша “Хрыхмы”- на знак адзінства Рымскага Папы са сваімі сьвятарамі. Папа Бэнэдыкт 16 саслужыў яе разам з кардыналамі, біскупамі і сьвятарамі прысутнымі ў гэты час у Рыме.
У гэтым годзе, як і ў мінулых, Папа Ратцынгэр не зьвярнуўся да сьвятароў з пасланьнем на Вялікі Чацьвер. Гэтым Бэнэдыкт 16 спыніў традыцыю свайго папярэдніка Папы Яна Паўла ІІ.
У 1979-м годзе Папа Вайтыла пачаў пісаць на Вялікі Чацьвер у знак свайго асаблівага клопату аб сьвятартсве і аб праблемах сьвятарскага служэньня. У часе Пантыфікату Папы Яна Паўла ІІ пасланьні тычыліся такіх тэмаў, як сьвятарскія пакліканьні, маральны стан духоўных асобаў, духоўнасьць і цэлібат.
У сваім казаньні, пад-час адпраўленьня Эўхарыстыі, якая, прыпомнім, адбылася ў Базыліцы Сьвятога Пятра, Папа Бэнэдыкт 16 ў прыватнасьці сказаў:
RealAudioMP3
Кожны год Імша Сьвятой Хрызмы ўзывае нам вярнуцца да гэтага “так”, якое мы сказалі перад Богам, у часе нашага высьвячэньня на сьвятароў. Сам Госпад, цераз рукі біскупа, паклаў на нас свае рукі і мы сталі слугамі Яго місіі. Мы можам паўтарыць за словамі Сьвятога Паўла: “маючы з міласьці Божай такое служэньне, мы не слабеем”. Што значыць быць сьвятаром Ісуса Хрыста?- запытаўся Бэнэдыкт 16 дык адказаў, што аснову ( сэнс) сьвятарства акрэсьліваюць два заданьні: першае: стаяць перад Госпадам, значыць глядзець на Хрыста, быць з Ім. Словам ахвяраваць сваё жыцьцё для Бога. Другое слова, якое акрэсьлівае сэнс сьвятарства- сказаў затым Папа- гэта словы са Старога Запавету: “стаяць перад табою і служыць табе”. Іншымі словамі служыць Богу і людзям. Паслухмянасьць, якую Хрыстос выявіў свайму Айцу, было ахвяравацца поўнасьцю для людзей. У гэтую паслухмянасьць, ў гэтае служэньне- сказаў Сьвяцейшы Айцец- мусіць поўнасьцю занурыцца сьвятар. “Служыць Госпаду”- сьвятарскае служэньне абазначае менавіта навучыцца пазнаваць Госпада ў ягоным Слове ды прапаведваць Яго усім тым, якім Ён давярае. Упрошвайма ў Госпада- сказаў Папа на заканчэньне свайго казаньня да сьвятароў --- у гэтым дні дару, каб змагчы зноў паўторна сказаць нашае “так” адносна Яго пакліканьня: “Вось, Пашлі мяне, Госпадзе”
Dечарам Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў у Базыліцы Сьвятога Яна на Латэране Імшу Гасподняе Вячэры, ў часе якой абмыў ногі 12-м сьвятарам, на памятку жэсту Ісуса Хрыста, які Ён зрабіў Апосталам у часе Апошняе Вячэры. У казаньні Бэнэдыкт 16 указаў, што сёння гэты жэст мае новы памер: менавіта Бог ачышчае чалавека таксама цераз свае словы, цераз любоў, цераз дар з самога сябе.
RealAudioMP3
У сёньняшні час мы ёсьць,быццам-бы, пакрытыя розным брудам: пустых слоў, апярэджаньняў, абмежаванае і сапсутае мудрасьці . Фальш пастаянна пранікае да нашага ўнутра. Гэта ўсё прыцямняе і занячышчае нашую душу. Нам пагражае няўмеласьць гаварыць праўду і рабіць дабро. Калі прыймаем словы Хрыста уважлівым сэрцам, яны стаюцца сапраўдным абмыцьцём, ачышчэньнем душы чалавека- зазначыў Папа. Абавязак, які нам Госпад дараваў, заўсёды большы ад ўсяго таго, што іншыя маглі б быць нам вінаватымі- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец. Вялікі Чацьвер заахвочвае нас да таго, каб мы не дапусьцілі, каб у глыбіні нашае душы не было атруткі, якая настройвала б нас дрэнна адносна нашых бліжніх. Страсны Чацьвер заахвочвае нас, каб мы пастаянна ачышчалі сваю памяць, з цэлага сэрца сабе прабачалі, ўзаемна абмываючы сабе ногі. Такім чынам зможам пайсьці разам на Божы банкет- завершыў сваё казаньне Папа.












All the contents on this site are copyrighted ©.