Перадаем праграму падарожжа Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° у ЗША. Папа выляцеў з
рымскага аэрапорта “Фюмiчiно” 15 красавiка а 12 гадзiне i прыляцiць на авiацыйную
базу “Эндрюс” а 16 гадзiне мясцовага часу. На лётнiшчы яго спаткае Прэзiдэнт Буш з
жонкай, прадстаўнiкi ўраду i паўночна-амерыканскiя бiскупы. Ноч з 15 на 16 красавiка
Свяцейшы Айцец правядзе ў Апостальскай нунцыятуры ў Вашынгтоне. На наступны дзень,
16 красавiка, а палове адзiнаццатай Бенедыкт XVI° наведае Белы дом. У другой палове
дня (а 17.30) высокi госць сустрэнiцца з бiскупамi ЗША ў санктуарыi Беззаганага Зачацця
Найсвяцейшай Панны Марыi. У чацьвер, 17 красавiка, а 10 гадзiне ранiцы Папа ўзначалiць
Богаслужбу, якая пройдзе на Нацыянальным стадыёне ў Вашынгтоне. Пасля абеда, а 17
гадзiне мясцовага часу, у Каталiцкiм унiверсiтэте Амерыкi Свяцейшы Айцец сустрэнiцца
з прадстаўнiкамi каталiцкiх навучальных устаноў. У 18.30 таго ж дня ў сядзiбе культурнага
цэнтра iмя Яна Паўла II° запланавана спатканне з прадстаўнiкамi нехрысцiянскiх рэлiгiй. У
пятнiцу, 18 красавiка, у 10.45 Папа прыбудзе ў галоўную сядзiбу ААН, дзе выступiць
з прамовай. Вечарам таго ж дня, а 18 гадзiне, у касцёле св.Язэпа Бенедыкт XVI° сустрэнiцца
з прадстаўнiкамi розных хрысцiянскiх грамадаў. Ноч з 18 на 19 красавiка Папа правядзе
ў прадстаўнiцтве Апостальскай сталiцы пры ААН у Нью-Йорку. У суботу, 19 красавiка,
а 9.15 у нью-йоркскай катэдры св.Патрыка галава католiкаў свету ўзначалiць Святую
iмшу для святароў, дыяканаў i асобаў, якiя належаць да розных законнiцкiх кангрэгацый.
Пасля абеда, а 16.30, Папа наведае нью-йоркскую семiнарыю iмя св. Патрыка, дзе спаткаецца
з моладдзю i семiнарыстамi. У апошнi дзень свайго падарожжа ў ЗША, а 9.30 у нядзелю
20 красавiка, Бенедыкт XVI° наведае месца, дзе некалi знаходзiлiся будынкi Сусветнага
гандлёвага цэнтра, а ў 14.30 ён узначалiць лiтургiю на стадыёне “Янкi”, i ўжо а палове
дзявятай вечара выляцiць з аэрапорта iмя Джона Кенэдзi ў Рым. Плануецца, што самалёт
са Свяцейшым Айцом на борце прызямлiцца на рымскiм лётнiшчы “Чампiно” 21 красавiка
ў 10.45 сярэднееўрапейскага часу.