2008-03-17 14:05:47

Найвышэйшую ў Еўропе статую Хрыста вырашылі паставіць у сябе жыхары Прэшава ў Славакіі. Над праектам ужо пачалі працаваць 3 скульптары.


33-мятровай вышыні - па колькасці гадоў земскага жыцця Збаўцы -асягне гэты скульптурны вобраз. У Прэшаве - горадзе , які прэтэндуе на тытул культурнай сталіцы Еўропы - размешчаныя кафедры праваслаўнага, грэка-каталіцкага і лютэранскага біскупаў. Славацкія вернікі спадзяюцца асягнуць прызнавання Прэшава на ўсходзе Славакіі важным пунктам Еўрапейскіх пілінрымак і турызму. Статуя Хрыста будзе на 5 метраў вышэйшаю за патртугальскую і на 5 метраў ніжэйшаю за славутую Бразільскую - на ўзгорку Рыа дэ Жанейра. Ужо выдаткавана на рэалізацыю 700 тысяч долараў. Але таксама палякі хочуць стварыць гіганцкую статую Збаўцы - у польскім Тарнаве. На яе ўжо занатавана 78 млнаў долараў, за кошт касцёла і ахвяраванняў палякаў з цэлага свету, асабліва з Канады і ЗША.







All the contents on this site are copyrighted ©.