2008-03-17 14:05:24

Аб Вербнай ( Пальмовай) Нядзелі ў Ватыкане


Перад паўднём, у нядзелю 16-га сакавіка, Бэнэдыкт 16 старшынстваваў на Плошчы Сьвятога Пятра Сьвятой Імшы з працэсыяй Вербнае Нядзелі. У казаньні Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да ўспамінанага ў Літургіі ўезду Хрыста ў Ерусалім. Урачыста вітаны радасным вокрыкам: “Госанна” Ісус выгнаў са Сьвятыні гандляроў і прадаўцоў. Яны дзейнічалі згодна з тагачасным законам, аднак цэлая тадышняя сыстрэма была сапсутаю. І сёньня вернікі павінны задаваць сабе пытаньні аб чысьціні сваёй веры, ці не засланяюць яе часам сучасныя бажкі?- запытаўся Папа.
RealAudioMP3 Каб пазнаць Бога, мы мусім пакінуць пыхлівасьць, якая нас засьляпляе, якая хоча нас аддаліць ад Бога. Каб сустрэць Бога, трэба ўмець глядзець сэрцам. Мы павінны навучыцца глядзець сэрцам дзяцей, маладым сэрцам, якое ня ведае папярэджаньняў, якога не засьляпляюць карысьці”.
Да ўшаноўванага ў Вербную Нядзелю Дня Моладзі Бэнэдыкт 16 спаслаўся на заканчэньне Літургіі. Прывітаў асабліва маладых Аўстралійцаў і арганізатараў сусьветнае сустрэчы моладзі, якая ў ліпені гэтага году, адбудзецца ў далёкай Аўстраліі. Словы Папы: да пабачэньня ў Сыднэй, сабраная на Плошчы Сьвятога Пятра моладзь прыняла бураю воплескаў.
Затым Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік за мір у Іраку
RealAudioMP3 Хопіць масакраў, хопіць насільля, хопіць нянавісьці ў Іраку. Адначасна Папа паклікаў Іракійцаў, каб будучыню краіны ўзялі ў свае рукі. Спаслаўся такім чынам да трагічнае сьмерці хальдэйскага арцыбіскупа Рагго. Ён памёр з рук выкрадальнікаў. “Ягонае прыгожае сьведчаньне вернасьці Хрысту, Касьцёлу і людзям, якіх міма многіх пагрозаў не хацеў пакінуць, кажа мне ўзьнесьці моцнае і поўнае смутку кліканьне: хопіць масакраў, хопіць насільля, хопіць нянавісьці ў Ікару- сказаў Папа ды працягваў: Адначасна накіроўваю заклік на ірацкага гароду, які ад пяці гадоў церпіць вынікі вайны, якая спрычыніла спусташэньне яго грамадзкага і сацыяльнага жыцьця. Узлюблены ірацкі народ паднясі галаву і будзь сабою. Перад усім адбудуй сваё нацыянальнае жыцьцё. Хай прымірэньне, прабачэньне, справядлівасьць і пашана прынцыпаў грамадзкага суіснаваньня паміж плямёнамі, этнічнымі і рэлігійнымі групамі стануць салідарнаю дарогаю да міру ў імя Бога”.








All the contents on this site are copyrighted ©.