2008-03-15 11:21:41

Пастаяннае развіццё дыялогу між Ватыканам і Ізраілем ўзбагачвае рэлігіі, культуры і справу міру на Зямлі. Да такога выніку прыйшлі ўдзельнікі канфярэнцыі"Роздум аб юдэа-хрысціянскай культуры", што прайшла ў Рыме.


Кіраўнік Папскай рады па культуры арцыбіскуп Джанфранка Равазі ў сваёй заключнай прамове сцвердзіў жыццёвую патрэбу Царквы мець гатовасць да дыялогу. Рух рысціянскага паломніцтва ізраільскі амбасадар пры Святым Пасадзе спадар Адэд Бен Хур азначыў як "найвысокі выраз шырокага міжнароднага дыялогу, так неабходнага ўсім жыхарам Блізкага Ўсходу".
Пры гэтым, адзначылі ўдзельнікі, неабходна мець смеласць змагацца з кожнай формай фундаменталізму - як рэлігійнага, так і палітычнага, асабліва ў найбольш небяспечных, прыхаваных формах. Захоўваючы непаўторны аўтынтычны вобраз, кожны ўдзельнік дыялогу павінен устрымлівацца ад агрэсіі і спробаў навязвання думак. "Як католік і я хацеў бы, каб кожны чалавек прызнаў Езуса Хрыста выратавальнікам чалавецтва. Але не маю права нікому гэтага накідваць,-"зазначыў арцыбіскуп Равазі. Да дыялогу былі запрошаныя і атэісты, але пры ўмове, што яны будуць венсці канструктыўны дыялог з Царквой, а не скарыстоўваць сустрэчы для асмейвання. Пасол Ізраіля звярнуў увагу прысутных на тое, што неабходна пазнаванне культуры новага Ізраіля - сучаснай маладой краіны, якая мае толькі 60 гадоў з моманту заснавання. Тады ёсць магчымасць абмяркоўваць рашэнні ўрада гэтае краіны, а не асуджваць толькі на базе гістарычнай спадчыны 2-хтысячагадовай даўніны. Тады можна было б урэшце выпрацоўваць дзейсныя рашэнні па барацьбе з антысімітызмам і кожным нацыяналізмам, весці студэнцкі абмен і падтрымліваць пілігрымкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.