2008-03-14 13:45:45

Свяцейшы Айцец накiраваў спачувальную тэлеграму з нагоды трагiчнай смерцi монс. Раххо.


“Актам нечалавечага насiлля” назваў Свяцейшы Айцец смерць халдэйскага арцыбiскупа Пауласа Фараха Раххо, якi быў выкрадзены 29 лютага ў iракскiм горадзе Моссул. Цела арцыбiскупа было знайдзена 13 сакавiка непадалёк ад Моссула. У спачувальнай тэлеграме на iмя Халдэйскага Патрыярха Бабiлонii кардынала Эммануэля III° Дэллi Бенедыкт XVI° выказаў свой глыбокi боль i заявiў аб яго “асаблiвай блiзкасцi” да Халдэйскай Царквы i да ўсёй хрысцiянскай грамады Iрака. Папа рашуча асудзiў гэты акт насiлля, якi абражае чалавечую годнасць i цяжка шкодзiць братэрскаму супольнаму жыццю iракскага народа”. Свяцейшы Айцец заявiў, што будзе горача малiцца за арцыбiскупа Раххо, выдатнага пастыра, якi быў выкрадзены пад час правядзення Крыжовай дарогi. Бенедыкт XVI° заклiкаў “Пана выявiць сваю мiласэрнасць, каб гэта трагiчная падзея паслужыла пабудове на шматпакутнай зямле Iрака мiрнай будучынi.
Вось як пракаментаваў смерць халдэйскага арцыбiскупа айцец Федэрiко Ломбардзi, кiраўнiк прэсавай службы Ватыкану: “Вестка аб смерцi монс. Раххо, якi быў выкрадзены напрыканцы лютага, вельмi ўразiла i глыбока засмуцiла Свяцейшага Айца, якому неадкладна было паведамлена аб тым, што здарылася. Мы ўсе працягвалi спадзявацца i малiцца ў гэтыя днi за вызваленне арцыбiскупа, таксама i Папа неаднаразова заклiкаў вызвалiць яго. На жаль, - працягнуў сваю думку прэсавы сакратар Апостальскага Пасада, - гэта абсурднае i неапраўданае насiлле працягвае мучыць iракскi народ i асаблiвым чынам яго адчуваюць хрысцiянскiя суполкi, да якiх Папа i ўсе мы адчуваем сябе вельмi блiзкiмi ў малiтве i салiдарнасцi ў гэты момант вялiкага болю. Спадзяемся, што гэта трагiчная падзея яшчэ раз прыцягне ўвагу тых, што павiнны ўзмоцнiць высiлкi ўсiх, i перад усiм мiжнароднага грамадства, дзеля ўстанаўлення мiра ў гэтай шматпакутнай краiне”, - зазначыў а. Ломбардзi.







All the contents on this site are copyrighted ©.