2008-03-14 14:19:18

Падтрымка людзей з разумовымі хваробамі, яктаксама членаў іхных сем'яў і працаўнікоў медычных і гуманітарных структур сэктара - такія мэты Міжнародных дабрачынных хрысціянскіх арганізацый "Вера і Святло" ды "Каўчэг(лярш)".


Упершыню прадстаўнікі гэтых арганізацый, якія дзейнічаюць у 35 краінах свету, сустракаюцца ва Львове. Каардынатары нацыянальных і міжнародных суграмаджанняў складуць справаздачы і намецяць планы пашырэння дапамогі і адшуквання сродкаў для яе. Першае суграмаджанне "Каўчэгу" у краіне постсавецкай прасторы - на Украіне - было створана каля году таму назад. Украінскія прадстаўнікі адміністрацыйнай Рады "ляршу" на чале са спадарыняй Ганнай Косіў будуць прымаць дэлегатаў з Францыі, бельгіі, Індыі, швейцарыі, Гандурасу, Бразіліі, Уганды, Англіі, Канады, Італіі, ФЫіліпінаў, ЗША, Новай Зеландыі і некаторых іншых краін да канца красавіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.