Прэмія Тэмплетона для польскага ксяндза, прафэсара Гэльлера
Лаўрэатам сёлетняе Прэміі Тэмплетона стаў ксёндз Міхал Гэльлер, касмалог і прафэсар
Папскае Тэалагічнае Акадэміі ў Кракаве. Гэтую прэстыжную ўзнагароду прызнаецца асобам
розных рэлігій за выключны ўклад у поступ дасьледаваньняў і адкрыцьцяў, што тычацца
духоўнай рэчаіснасьці. Як паінфармаваў, 12-га сакавіка, ў Нью Ёрку Фонд Тэмплетона,
ксёндз Міхал Гэльлер атрымаў гэтую прэмію за дзейнасьць, якая тычылася адносінаў паміж
рэлігіяю і тэалогіяю а навукамі. Як паінфармаваў ксёндз Гэльлер, усю ўзнагароду
( каля 1,6 мільёна даляраў) прызначыць на Цэнтр імя Мікалася Капэрніка, які ўзьнікае
ў Кракаве. Уручэньне прэміі адбудзецца 7-га мая ў Палацы Букінгам у Лёндане.
Уручыць яе князь Эдынбурга, Філіп, муж каралевы Альжбеты. Сярод лаўрэатаў Прэміі
Тэмплетона знаходзяцца, між іншым, Маці Тэрэса з Калькуты, Кяра Любіх ды Брат Рожэ.