2008-03-13 13:07:52

Праграма Богаслужбаў з удзелам Свяцейшага Айца на працягу Вялiкага Тыдня.


Напярэдаднi Святога тыдня Папскi аддзел Лiтургiчных цэрымонiй, як звычайна, абнародваў праграму цэрымонiй, на якiх будзе старшынстваваць Свяцейшы Айцец. Першай у спiсе падаецца Пальмовая нядзеля, пад час якой будуць асвячаны алiўкавыя галiнкi, адбудзiцца працэсiя, будзе цэлебравана Iмша Гасподнiх Мукаў. У Вялiкую сераду Бенедыкт XVI°, разам з кардыналамi, бiскупамi i прэсвiтэрамi ў 9.30 сярэднееўрапейскага часу адслужыць Святую iмшу ў базiлiцы Святога Пятра. У Вялiкi Чацьвер Папа узначалiць а плове шёстай вечара Святую iмшу Вячэры Гасподняй, пад час якой ён здзейснiць рыт мыцця ног дванаццацi святарам. Сродкi з традыцыйнага збору ахвяраў, якi праводзiцца пад час гэтай iмшы, будуць накiраваны на патрэбы аднаго з гаванскiх сiрацiнцаў. У Вялiкую Пятнiцу Бенедыкт XVI° а 17-й гадзiне ўзначалiць Лiтургiю Слова, Адарацыi Крыжа i прыйме ўдзел у рыце Камунii, пасля чаго, у 21.15 распачнецца традыцыйная Крыжовая дарога ў рымскiм Калiзеi. Пасхальнае малiтоўнае чуванне распачнецца ў базылiцы Святога Пятра ў Вялiкую Суботу а 9-й гадзiне вечара. Вiгiлiя скончыцца ўрачыстай Пасхальнай лiтургiяй. У Пасхальную нядзелю, 23 сакавiка, а 10.30 ранiцы Свяцейшы Айцец узначалiць Святую iмшу перад ватыканскай базiлiкай. Пасля ўрачыстай Лiтургii Папа надзелiць усiх вернiкаў блаславенствам “Urbi et Orbi” (Гораду i Свету).








All the contents on this site are copyrighted ©.