Сімбалічная мяжа між Еўропай і Азіяй знаходзіцца ў расейскім горадзе Верхняя Пышма.
Тут вырашылі адчыніць незвычайную аптэку з лекамі на аснове хрысціянскіх і мусульманскіх
рацэптаў. У адпаведнасці з двума найбольшымі веравызнаннямі Сярэдняга Ўрала.
Кіраўнік праекта "Мудрасць Азіі і вопыт Еўропы" з медкампаніі "Свет" Канстанцін
Клопаў пэўны, што геаграфічна менавіта гэтае мейсца - найбліжэйшае да Еўропы, а
не Екацірэнбург. Будынак ,афарбаваны ў два колеры - зялены мусульманскі на Азію і
чырвона хрысціянскі - на Еўропу будзе мець два ўваходы, змесціць у сабе таксама музей
з са старажытнымі экспанатамі і парадамі Авіцэнны і Парацэльса, а на паркавай пляцоўцы
будзе ўсталяваная скульптура з дзвюх кветак гаючага лотаса, якія схіляюцца адна над
адной. У перспектыве мяркуецца дасылаць лекі з "Мудрасці Азіі і вопыту Еўропы" па
запытаннях карыстальнікаў.