2008-03-11 14:00:52

У Ватыкане праходзiць канфярэнцыя, прысвячаная становiшчу Царквы ў Кiтаi.


З панядзелка 10 сакавiка да серады 12 сакавiка ў Ваткане праходзiць спатканне Камiсii, заснаванай Бенедыктам XVI° для вывучэння асноўных пытанняў, злучаных з жыццём Царквы ў Кiтаi. У працы Канфярэнцыi прыймаюць удзел кiраўнiкi Рымскай курыi, якiя з’яўляюцца экспертамi па згаданай праблеме, а таксама прадстаўнiкi кiтайскiх бiскупаў i розных законнiцкiх кангрэгацый, што служаць у Кiтаi.
Пад час паседжанняў будзе разгледжана рэакцыя на Лiст Свяцейшага Айца кiтайскiм католiкам ад 27 траўня 2007 года. У афiцыйным паведамленнi гаворыцца, што ўдзельнiкi спаткання ўважлiва абмяркуюць глыбокi змест Папскага дакумента i, у святле яго, будуць разглядаць асноўныя аспекты жыцця Царквы ў Кiтаi.







All the contents on this site are copyrighted ©.