2008-03-11 14:01:50

Свяцейшы Айцец прыняў прэм'ер-мiнiстра Люксембурга.


7 сакавiка Бенедыкт XVI° прыняў прэм’ер-мiнiстра Вялiкага герцагства Люксембург. Пад час спаткання Свяцейшы Айцец гаварыў аб барацьбе супраць эўтаназii, аб мiжрэлiгiйным дыялоге i аб дыялоге памiж культурамi.
Абарона жыцця чалавека, у прыватнасцi эўтаназiя, i вартасць дыялога памiж рэлiгiямi i культурамi ў Еўропе – гэта асноўныя аргументы, якiя былi прапанаваны Свяцейшым Айцом сп. Жану-Клоду Юнкеру, галаве ўрада Люксембурга. Адзначыўшы добрыя адносiны, якiя склалiся памiж Вялiкiм герцагствам Люксембург i Апостальскай сталiцай, Папа i прэм’ер-мiнiстр абмеркавалi некаторыя тэмы, якiя тычацца супольных iнтэрэсаў. Асаблiвы нацiск быў зроблены на развiццё законадаўчага працэсу, накiраванага на лiбералiзацыю практыкi эўтаназii.
Акрамя таго, асаблiвая ўвага была нададзена мiжнароднай сiтуацыi, у прыватнасцi, будучынi Еўропы, Блiзкаму Усходу i стану хрысцiянаў, канфлiктам, якiя маюць месца ў розных частках свету i мiжрэлiгiйнаму дыялогу i дыялогу памiж культурамi. Пасля аўдыенцыi са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI°, прэм’ер-мiнiстр Люксембурга меў спатканне з арцыбiскупам Домiнiкам Мамбертi, Сакратаром Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкану па зносiнах з Дзяржавамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.