Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай навукi Царквы.
467 Адказнасць у адносiнах да навакольнага асяроддзя, агульнай спадчынны чалавецтва,
распаўсюджваецца на патрабаваннi не тольки сучаснага, але i будучага часу: “Мы
нашчадкi мiнулых пакаленняў, якiя ўшанаваныя працай сваiх сучаснiкаў, i ў нас ёсць
абавязкi да ўсiх. Мы не можам не думаць аб тых, што прыйдуць пасля нас i павялiчаць
чалавечую сямью. Агульная салiдарнасць – гэта факт i добрае дзеянне для нас, але,
таксама, i абавязак”. Гутарка iдзе аб адказнасцi тых, што жывуць цяпер перад уласнымi
нашчадкамi – гэту адказнасць маюць на сабе як таксама асобныя Дзяржавы, так i
мiжнародная суполка. 468 Адказнасць у адносiнах да навакольнага асяроддзя павiнна
набыць належную iнтэрпрытацыю на юрыдычным узроўнi. Важна, каб мiжнароднае грамадства
разпрацавала адзiныя правiла; падобная рэгламентацыя дазволiць дзяржавам больш эфектыўна
кантраляваць навакольнае асяроддзе, i захоўваць экасiстэмы i бiясферы, уважлiва гледзячы
назiраючы над асобнымi няшчаснымi выпадкамi: “Задача кожнай дзяржавы – касаваць у
межах сваёй тэрыторыi пагоршанне стану атмасферы i бiясферы, уважлiва сачыць, сярод
iншага, за вынiкам новых тэхнiчных i навуковых даследванняў i гарантуючы ўласным грамадзянам,
што яны не пацерпяць ад рэчаў, якiя забруджваюць навакольнае асяроддзе, цi ад таксiчных
рэчываў”. Юрыдычнае значэнне “права на здароў’е i небяспечнае навакольнае асяроддзе”
робiцца плёнам паступовай разпрацоўкi, якая будзе заахвочваць грамадскую думку, якую
будзе натхняць грамадская думка, якая клапоцiцца аб тым, каб дысцыплiнаваць выкарыстанне
дабротаў стварэння згодна патрабаванням агульнага дабра, з агульным намерам вводзiць
санкцыi супраць тых, што забруджваюць навакольнае асяроддзе. Аднак выключна толькi
прававых нормаў недастаткова; разам з iмi павiнна быць моцнае пачуццё адказнасцi ,
а таксама неабходны сапраўдныя змены ў менталiтете i вобразе жыцця. 469 Улады,
паклiканыя прыймаць рашэннi ў сiтуацыях, калi санiтарнаму стану i навакольнаму асяроддзю
пагражае небяспека. Часам навуковыя дадзеныя вельмi супярэчлiвыя цi
абмежаваныя ў колькасным плане. Тады можа здарыцца, што будзе спрыяльным ставiць адзнаку
згодна “прынцыпу прадугледжання!, якi дае не правiла, а арэiнцiр для сiтуацыi неўпэўненасцi.
Ён указвае на на неабходнасць прыняць часовае рашэнне, якое будзе змяняць на аснове
новых ведаў, калi яны будуць атрыманы. Рашэнне падобна быць прапарцыянальна мерам,
ужо прынятым у сувязi з iншымi рызыковымi сiтуацыямi. Папераджальная палiтыка, заснаваная
на прынцыпе перасцярогi, патрабуе, каб рашэннi базавалiся на аснове рызыкi i набыткаў,
магчымых у кожным з альтэрнатыўных выпадкаў, уключаючы рашэнне не ўмешвацца.
З гэтым асцярожным падыходам злучана патрабаванне заахвочваць усе высiлкi, накiраваныя
на паглыбленне ведаў; пры гэтым трэба разумець, што навука не можа хутка прыйсцi да
высновы аб адсутнасцi рызыкi. У сiтуацыi няўпэўненасцi i нестабiльнасцi асаблiва важна,
каб працэс прыняцця рашэння быў празрыстым. 470 Плануючы эканамiчнае развiццё,
трэба звяртаць асаблiвую ўвагу“на неабходнасць паважаць цэласнасць i рытмы
натуры”, бо рэсурсы прыроды абмежаваны, а некаторыя i ўвогуле не аднаўляюцца. Iснуючы
рытм iхняга выкарыстання сурьёзна пагражае асягальнасцi некаторых прыродных рэсурсаў
цяпер i ў будучынi. Дзеля вырашэння экалагiчнай праблемы неабходна, каб суб’екты
эканомiкi з вялiкай павагай ставiлiся да навакольнага асяроддзя, прымiраючы патрабаваннi
эканамiчнага развiцця з патрабаваннямi абароны навакольнага асяроддзя. Усе, хто
ў сваёй эканамiчнай дзейнасцi карыстаюцца натуральнымi рэсурсамi, павiнны таксама
клапатiцца аб абароне навакольнага асяроддзя i прадугледжваць выдаткi, якiя трэба
разглядаць як важныя выдаткi на эканамiчную дзейнасць”. У гэтым кантэксце трэба ацэньваць
сувязь памiж чалавечай дзейнасцю i клiматычнымi зменамi, бо яны выключна складаныя,
за iмi неабходна належным чынам сачыць на навуковым, палiтычным i юрыдычным узроўнях,
у рамках мiралюбiвай краiны i сусветнага грамадства. Клiмат – гэта дабро, якое мае
патрэбу ў абароне i патрабуе, каб выкарыстальнiкi i суб’екты прамысловай дзейнасцi
вялi сябе больш адказана. Эканомiка, паважаючы навакольнае асяроддзе, не будзе
накiравана толькi на максiмальнае павялiчэнне заробку, бонемагчыма
забяспечыць ахову навакольнага асяроддзя толькi на аснове фiнансавых падлiкаў i атрыманых
iльгот. Навакольнае асяроддзе – адно з тых дабротаў, якiм рынкавыя механiзмы не
здольныя прадставiць належную абарону i падтрымку. Усе краiны, асаблiва развiтыя,
павiнны зразумець, што ў якой ступенi хутка патрэбны iх абавязак перагляду формаў
выкарыстання прыродных рэсурсаў. Трэба на самой справе заахвочваць пошукi новых рэчаў,
якiя дазваляюць панiзiць узровень уздзеяння на вытворчасць i ўжытак сродкаў навакольнага
асяроддзя.