2008-03-10 13:27:17

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 9-га сакавіка


А паўдні гэтага дгя, як у кожную нядзелю і важнейшыя Сьвяты, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім разважаньні, перад ейным адгаварэньнем, Папа спаслаўся да Эвангэльля Нядзелі, ў якім гаварылася аб уваскрасеньні Лазара. Падкрэсьліў, што фізычная сьмерць з Божае пэрспэктывы ёсьць быццам-бы сном, над якім Бог поўнасьцю пануе.
RealAudioMP3
У нашай вялікапостнай дарозе мы дайшлі да пятае Нядзелі , калі чытаецца Эвангэльле аб уваскрасеньні Лазара. Справа тут ідзе пра “апошні” вялікі знак зроблены Ісусам, пасьля якога найвышэйшыя сьвятары склікалі Сынэдрыён і вырашылі забіць Ісуса. Вырашылі таксама забіць і самога Лазара, які быў жывым доказам боства Хрыста, Госпада жыцьця і сьмерці. У сапраўднасьці гэты эвангэльскі расказ паказвае нам Ісуса як сапраўднага чалавека і сапраўднага Бога.
Ісус паказаў абсалютную ўладу ў аднясеньні да гэтае сьмерці- сказаў далей Папа. Мы бачым гэта, калі паўторна дае жыцьцё маладому сыну ўдавы з Наім і 12-ці гадовай дзяўчыне. Менавіта аб ёй сказаў: “Не памерла, толькі сьпіць” зьвяртаючыся да прысутных асоб, якія былі пагружаныя ў смутку. Так менавіта ёсьць: сьмерць цела ёсьць сном, з якога Бог можа нас абудзіць, надзяляючы жыцьцё ў кожным моманце.
Даручым сябе- зьвярнуўся Бэнэдыкт 16 да прысутных вернікаў- Найсьвятой Дзеве Марыі. Хай Ейнае заступніцтва ўзмацуе нашу веру і надзею ў Ісуса, асабліва ў хвілінах найбольшых спробаў і цяжкасьцяў.
Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік за мір у Сьвятой Зямлі і за спыненьне насільля ў Іраку. Выказаў таксама турботу пра долю выкрадзенага тыдзень таму назад у Мосулю хальдэйскага арцыбіскупа Рагго. Папа падкрэсьліў, што недарэчнае і сьляпое насільле стаяць у супярэчнасьці з Божаю воляю.
Гаворачы аб канфлікце на Сьвятой Зямлі сказаў наступнае
RealAudioMP3
Заахвочваючы да стойкага ўпрошваньня Усемагутнага Бога дару міру для гэтага рэгіёну, жадаю даручыць Божай Міласэрнасьці ўсе нявінныя ахвяры і выказаць салідарнасьць з сем”ямі і параненымі. Заклікаю ізраільскія ды палестынскія ўлады, каб на дарозе перагавораў стойка будавалі мірную і справядлівую будучыню сваіх народаў. Ўсіх у імя Бога прашу, каб пакінулі дарогу нянавісьці і помсты, і з адказнасьцю ішлі шляхамі дыялогу і даверу.








All the contents on this site are copyrighted ©.