2008-03-10 13:20:44

Iрак наведала дэлегацыя дабрачыннай арганiзацы "Pax Christi".


“Гэты вiзiт, здзейснены ў такi складаны для Iрака момант, з’яўляецца адважным i вельмi карысным. Ваша прысутнасць тут ёсць знакам таго, што вы падзяляеце нашы цяжкасцi, занепакоенасць, чаканнi i надзеi. Ваша салiдарнасць дапамагае нам захоўваць надзею. Спадзяемся, што iншыя паследуюць вашаму прыкладу”, - з гэтымi словамi бiскуп Кiркука, монс. Луi Сако, звярнуўся да членаў дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Pax Chrisi”, якiя прыехалi ў Iрак з Францыi 17 лютага, каб выказаць сваю салiдарнасць з мясцовымi хрысцiянамi.
Монс. Сако зазначыў: “Мы прынялi ў сябе дэлегацыю на чале з монс. Стонжэ, Старшынёй згаданай арганiзацыi ў Францыi. На спатканне з членамi дэлегацыi ў халдэйскую катэдру сабралося каля 1500 чалавек. Монс. Стонжэ пад час сваёй прамовы нагадаў, што мэта вiзiта – паказаць салiдарнасць Каталiцкiх Цэркваў Францыi i Iталii з iракскiм народам, асаблiва з хрысцiянамi”.
Пасля Святой iмшы члены дэлегацыi сустрэлiся з прадстаўнiкамi розных Цэркваў: асiрыйскай, Праваслаўнай сiрыйскай i Праваслаўнай армянскай.
“У панядзелак 18 лютага, - паведамiў бiскуп Луi Сако, - члены дэлегацыi сустрэлiся з прадстаўнiкамi шыiтаў, сунiтаў i цывiльных уладаў горада Кiркук. Мясцовы iмам i iншыя мусульманскiя рэлiгiйныя дзеячы прызналi, што шлях да знiшчэння насiльля павiнен праходзiць праз спатканнi i дыялог”.







All the contents on this site are copyrighted ©.