2008-03-08 10:46:34

Рым: узьнік Каталіцка-Музульманскі Форум


У днях 4-6 лістапада адбудзецца ў Вечным Горадзе першы сэмінар Каталіцка-Музульманскага Форума. Рашэньне аб ягоным узьнікненьні ўзьнята 5-га сакавіка на заканчэньне двухдзённае ватыканска-музульманскае сустрэчы.
Як чытаем ў абвешчаным 5-га сакавіка ў Ватыкане камунікаце, абедзьве дэлегацыі узьнялі супольнае рашэньне аб стварэньні Каталіцка-Музульманскага Форуму і зарганізаваньня ў днях 4-6 лістапада яго перашага сэмінара. Прыйме ў ім удзел па 24-х прадстаўнікаў з кожнага боку. Форум адбудзецца ў Рыме пад лозунгам: “Любоў Бога—любоў бліжняга”. Тэмаю першага дня сустрэчы будуць тэалагічныя і духоўныя асновы, а другона дня- годнасьць чалавека і ўзаемная пашана. Сэмінар закончыцца трэцяга дня публічнаю сэсіяю. Яго ўдзельнікі будуць прынятыя Папам Бэнэдыктам 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.