2008-03-08 10:47:18

Папа Бенедыкт 16 звярнуўся з прамовай да ўдзельнікаў Апостальскай Пенітэнцыярыі(курсаў Выпраўленчага Камітэту Ватыкану). "Боская міласэрднасць вышэйшая за людскія правіны", - пацвердзіў намеснік Пятра.


"Дарагія глыбокашаноўныя браты ў біскупстве і святарстве, пенітэнцыеры! (капеланы выпраўленчых інстытуцый, спаведнікі з асаблівымі правамі), Рымскае Царквы- сказаў Папа.Маю гонар звярнуцца да вас па заканчэнні курсаў, якія Апостальская Пенітэнцыярная камісія праводзіць шмат год у часе Вялікоднага посту." Далей папа навучае, што і ў таямніцы споведзі і ў кожнай праяве жыцця неабходна следаваць за Хрыстусам ,які дабрадзейнічае ў кожнае таямніцы. Вялікі пост ёсць якраз часам роздуму аб рэчаіснасці граху ў свеце і на святло непамернай Боскай ласкі, якая выліваецца на таго, хто здольны шчыра пакаяцца. Той, хто аслеплены ўласнымі заслугамі, часта мае задрынцвелае сэрца, якое упакорваецца граху. У таямніцы прымірэння грэх, прызнаваны ў смірэнні і пакаянні ў споведзі, заўсёды выклікае надзею і радасць дараванне Божыя . Калі ж настойваць толькі на пакаранні граху, можна адмовіць асобе самае галоўнае - магчымасць пакаяння і персанальнага адшуквання Бога..."Час Посту, у якім зараз перабываем, дае нам магчымасць прыпомніць мацней, што наша хрысціянскае жыццё павінна хіліцца заўсёда да навернення... і каштоўнасць ,якой валодае Царква і ваша Ёй служэнне - даводзіць Божую Ласку дзеля выратвання душаў. Ніколі не забывайцеся на свой уласны абавязак быць узорам сапраўды хрысціянскага жыцця",- прыпомніў напрыканцы Папа Бенедыкт 16 усім святарам і біскупам. што прынялі ўдзел у Рымскіх курсах.







All the contents on this site are copyrighted ©.